Вайна ва Украіне, 18 сакавіка (абнаўляецца)



Дарадца ўкраінскага прэзідэнта Аляксей Арастовіч запісаў адмысловы зварот, дзе тлумачыць, чаму на дадзены момант дэблакада Марыўпаля немагчымая.

Прыходзяць паведамленні, што зараз у Марыўпалі расейцы бамбяць камбінат «Азоўсталь».

Генштаб украінскай арміі заяўляе, што ва Украіну плануюць перакінуць некалькі падраздзяленняў са складу 102-й расейскай вайсковай базы ў Арменіі.

«Лідары Еўразвязу маюць вельмі надзейныя доказы таго, што Кітай разглядае магчымасць аказання ваеннай дапамогі Расеі», — заявіў выданню Politico высокапастаўлены чыноўнік Еўразвязу. Пры гэтым ЕЗ папярэдзіў Пекін аб тым, што яго чакаюць «гандлёвыя бар’еры» за дапамогу РФ.

***

Вайна ва Украіне: ключавое пытанне перамоваў – Данбас

Кіраўнік расейскай дэлегацыі Мядзінскі назваў ключавое пытанне перамоваў: «Пытанне кіравання Данбасам, гэтымі тэрыторыямі — ключавое пытанне перамоваў. Праўда, мы па-рознаму на яго глядзім. Украінскі бок мяркуе, што пытанне кіравання тэрыторыяй павінна вырашацца цэнтралізавана ў Кіеве. А мы лічым, што пытанне кіравання павінна вырашацца народам Данбаса».

Дарадца ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк пракаментаваў заявы расейскага боку па выніках перамоваў: «Заявы расейскага боку — гэта толькі іх запыты. Усе заявы маюць мэтай, сярод іншага, справакаваць напружанне ў медыя. Нашыя пазіцыі нязменныя: спыненне агню, вывад войскаў і жорсткія гарантыі бяспекі з канкрэтнымі формуламі».

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце пералічыў найбольш праблемныя пункты.

– Расейскія войскі працягнулі подлыя абстрэлы нашых мірных гарадоў і нашых суполак. Львоў, Кіеў і вобласць, Жытоміршчына, Сумшчына, Харкаў і вобласць, Чарнігаў, гарады Данбаса, Севераданецк, Краматорск, наш Марыўпаль. Ракетныя ўдары, авіябомбы, грады.

Наколькі можна, настолькі збіваем расейскія ракеты. Удалося выратаваць з Марыўпаля ўжо больш за 35 тысяч людзей. Працягваюцца ратавальныя працы на месцы падрыву акупантамі тэатра, у якім марыўпальцы хаваліся ад абстрэлаў. Выкарыстоўвалі яго як сховішча. Як вядома, на гэты час удалося выратаваць больш за 130 чалавек. Але пад заваламі яшчэ знаходзяцца сотні марыўпальцаў, мы будзем працягваць выратавальныя працы.

Вельмі складаная сітуацыя на Харкаўшчыне, акупанты намагаюцца знішчыць Ізюм. Наша каманда робіць усё, каб арганізаваць дзеючы гуманітарны калідор у тыя месцы і даставіць прадукты харчавання, ваду, медыкаменты.

Зяленскі ў чарговы раз заклікаў дэмакратычны свет дапамагчы Украіне з неабходнай зброяй. Таксама ён упэўнены, што, атакуючы Украіну, Расея знішчае ўсё, што дасягнула ейнае грамадства за мінулыя 25 год. На думку ўкраінскага прэзідэнта, Расеі наканавана вярнуцца ў «ліхія 90-ыя», толькі ўжо без свабоды.

***

У Офісе Зяленскага расказалі, калі чакаюць спынення актыўнай фазы вайны

Актыўная фаза вайны павінна скончыцца праз 2-3 тыдні, мяркуе Аляксей Арастовіч.

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч заявіў, што актыўная фаза вайны амаль завершана пад Кіевам, Харкавам, Сумамі і Чарнігавам.

«Нават калі яны дзесьці наскрабуць нейкія рэзервы, паспрабуюць перайсці ў наступ, то ўсё роўна ўсё скончыцца іхнай паразай. Ну, проста на тыдзень гэта ці на 10 дзён яшчэ зацягнецца», — напісаў Аляксей Арастовіч у сваім тэлеграм-канале. «Канец тут адзін, яны стратэгічна прайгралі, прайграюць і аператыўна. Мяркую, што сярэдзіна красавіка, канец красавіка — кіеўляне, якія з’ехалі, змогуць вяртацца дадому», — дадаў Арастовіч.

Ваенныя дзеянні Расеі супраць Украіны пачаліся 24 лютага. За гэты час загінулі тысячы чалавек з украінскага і расейскага бакоў, у тым ліку 109 дзяцей. Зруйнаваныя цэлыя гарады і шмат аб’ектаў інфраструктуры амаль ва ўсіх абласцях Украіны, але асабліва ва ўсходніх, частка тэрыторыі Украіны на Данбасе і ў Херсонскай вобласці акупаваная, расейскія войскі ўзялі пад кантроль Запарожскую АЭС і закрытую Чарнобыльскую АЭС. Атакі на Украіну ідуць у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

***

Беларускі спецназ будзе ахоўваць чыгуначныя шляхі перасоўвання расейскай вайсковай тэхнікі

Ад заўтра, 19 сакавіка, спецназ унутраных войскаў будзе ахоўваць чыгункі на поўдні Рэспублікі Беларусь (Гомельская і Берасцейская вобласці).

Патрулі будуць хадзіць у цывільным адзенні, пры сабе мець зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. Пражыванне плануецца ў палатках недалёка ад чыгуначнай інфраструктуры, паведамляе @belzhd_live.

***

У Кіеве з’явіліся беларускія банеры

«Разам — назаўжды!» Білборды з такім слоганам з’явіліся сёння ў Кіеве.

Мэта — паказаць украінцам, што беларусы з Батальёна імя Кастуся Каліноўскага разам з украінскім народам паўсталі на абарону Украіны супраць пуцінскай навалы, паведамляе батальён у сваім канале.

***

З пачатку вайны Украіну пакінулі больш за 3,2 мільёна чалавек

Паводле звестак, на 18 сакавіка з Украіны з’ехалі 3 270 662 чалавек. Пра гэта сведчаць даныя сэрвісу Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Фота: AP/Petr David Josek)

1,97 млн чалавек з’ехалі ў Польшчу, больш за 500 тысяч — у Румынію, больш за 290 тысяч у Венгрыю, больш за 230 тысяч — у Славакію.

У Малдову выехалі больш за 350 тысяч чалавек, у Расею — больш за 180 тысяч.

У Беларусь прыехалі 2127 чалавек.

***

Проста падчас выступу Пуціна да расейцаў на федэральных каналах трансляцыя рэзка перапынілася

***

На канцэрт у «Лужніках» у гонар далучэння Крыма прыйшлі 203 тысячы чалавек, заявіла МУС.

***

Еўракамісія падрыхтуе заключэнне па заяўцы Украіны на сяброўства ў Еўразвязе праз некалькі месяцаў

Заключэнне Еўракамісіі па заяўцы Украіны на сяброўства  ў Еўразвязе будзе гатова праз некалькі месяцаў. Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі напісаў у Twitter пасля размовы са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Я меў прадметную размову са старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Заключэнне Еўракамісіі па заяўцы Украіны на членства ў Еўразвязе будзе падрыхтавана праз некалькі месяцаў. Ураду і Еўракамісіі дадзены даручэнні. Разам мы рухаемся да нашай стратэгічнай мэты”, — напісаў Зяленскі.

Як паведамлялася, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у размове з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім заявіла, што еўрапейскі шлях Украіны ўжо пачаўся.

***

Украіна сёння атрымае 300 мільёнаў еўра дапамогі ад Еўразвязу, заявіў намеснік кіраўніка Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс.  

„ЕЗ працягне надаваць палітычную, фінансавую і гуманітарную дапамогу Украіне. Упершыню ЕЗ прафінансуе закупку і дастаўку зброі ў краіну, якая зазнала напад”, — напісаў ён у Twitter.

***

Найменш 10 дзяржаваў Еўразвязу прадалі Расеі ваенную зброю на агульную суму 346 мільёнаў еўра ў 2015-2020 гадах – насуперак эмбарга, накладзенага пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе. Продаж узбраення, у якім галоўнымі праваднікамі былі Францыя і Германія, быў мажлівы дзякуючы юрыдычнай невыразнасці, прапісанай ў запісах санкцый.

Niezalezna.PL

***

За першыя адзінаццаць дзён вайны ў Харкаве, як мяркуецца, былі забітыя ці параненыя чатырыста пяцьдзесят мірных жыхароў. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Супрацоўнікі арганізацыі зафіксавалі прымяненне Расеяй касетных боепрыпасаў і выбуховых рэчываў з вялікай плошчай паражэння ў густа населеных раёнах Харкава ў відавочна невыбарчых і непрапарцыйных атаках. „Невыбарчы абстрэл густа населеных раёнаў з’яўляецца парушэннем міжнароднага гуманітарнага права і можа трактавацца як ваеннае злачынства”, – паведамляюць праваабаронцы.

***

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква не дапусьціць перадачы Ўкраіне С-300. Пра гэта ён сказаў у інтэрв’ю RT. «Перадача савецкіх С-300 з іншых краін ва Украіну немагчымая і незаконная, Масква гэтага не дазволіць. Мы вельмі ясна далі зразумець, што любы груз, які ўвойдзе на тэрыторыю Украіны, які мы лічым, што перавозіць зброю, будзе знішчацца.

***

У Польшчу прыбыло ўжо больш за два мільёны бежанцаў з Украіны, паведамляе на сваёй старонцы ў Твітэры Польская памежная служба. Пераважна гэта жанчыны і дзеці. За апошнія суткі польскаую мяжу перасекла больш за пяцьдзесят тысяч украінцаў. Толькі сёння да гадзіны 7-й раніцы больш за сем тысяч – пішуць польскія памежнікі. У гэтую лічбу, напэўна, уваходзяць тыя людзі, якія не плануюць заставацца ў Польшчы і ехаць у іншыя краіны Еўропы. На мінулым тыдні Варшава і Кракаў заявілі, што фактычна вычарпалі магчымасці прыёму новых уцекачоў. Пра такія ж праблемы паведамляюць таксама Чэхія, куды выехала больш за 200 тысяч украінцаў, і Эстонія, дзе плануюць застацца амаль 19 тысяч украінцаў.

***

Расея ўпершыню з пачатку вайны атакавала Львоў, 6 крылатых ракет трапіла ў авіярамонтны завод. Снарады пацэлілі ў Авіярамонтны завод. Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што раніцай у Львове прагрымела некалькі выбухаў.

Перад гэтым у горадзе ўключылі сігнал трывогі. Грамадзяне і карыстальнікі сацыяльных сетак, многія зь якіх зараз эвакуаваліся ў Львоў, таксама заявілі, што раніцай чулі выбухі.

Паветранае камандаванне «Захід» Паветраных сіл Украіны паведаміла, што па Львове ў пятніцу было выпушчана шэсьць крылатых ракет з падводнай лодкі ў Чорным моры. Мэр Львова Андрэй Садовы ўдакладніў у Telegram: «Ракеты трапілі на тэрыторыю каля аэрапорта Львова. Я пакуль не магу сказаць адрас у рэжыме рэальнага часу, але гэта дакладна не аэрапорт. У корпусах нашага АТП-1 пашкоджаны вокны».

Мэр Львова Андрэй Садовы ўдакладніў, што сёньня ранішнія абстрэлы прыпалі на авіярамонтны завод.

***

Расейскія акупанты працягваюць абстрэльваць Харкаў.

У выніку аднаго з ракетных абстрэлаў войскі Расеі разбурылі памяшканне Харкаўскага рэгіянальнага інстытута дзяржкіравання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны.

Наступствы ўдару паказалі на відэа. Запіс апублікаваў мясцовы Telegram-канал.

Таксама ў Харкаве ў выніку варожых абстрэлаў  пацярпелі будынак вышэйшай навучальнай установы і жылыя дамы. Ёсць загінулы 

11 чалавек пацярпелі і адзін чалавек знаходзіцца пад заваламі. У двух жылых дамах пажар ліквідаваны. Інфармацыя ўдакладняецца”, – гаворыцца ў паведамленні.

***

У Офісе прэзідэнта Украіны нязгодныя, што за вайну адказны толькі Уладзімір Пуцін. Дарадца кіраўніка Офіса Міхаіл Падаляк адрэагаваў на заяву канцлера Германіі Олафа Шольца. „Намагаючыся апраўдаць сваю нерашучасць, прапануе падзяліць простых расейцаў і Пуціна як аўтара вайны, — піша Падаляк. — У Еўропе гэта можа стаць непраўдзівым трэндам”. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны нагадвае, што „афіцыйна 71% расейцаў катэгарычна падтрымліваюць вайну супраць Украіны і масавыя забойствы нашых грамадзян”.

Раней крытычна пра заяву канцлера Германіі выказаўся гісторык Аляксандр Фрыдман. „Гэта спроба знайсці занадта простае тлумачэнне для складанай з’явы: калі кіравацца логікай Шольца, то ўсю адказнасць за Другую сусветную вайну нясе адзін Гітлер”, — піша ён.”Вайна ва Украіне — праект усяго расейскага кіраўніцтва, — дадае Фрыдман. — Злачынствы здзяйсняе расейская армія, а злачынную палітыку падтрымлівае значная частка насельніцтва Расеі”.

***

Расейскія акупанты працягваюць абстрэльваць Харкаў. У выніку аднаго з ракетных абстрэлаў войскі Расеі разбурылі памяшканне Харкаўскага рэгіянальнага інстытута дзяржкіравання Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіравання пры прэзідэнце Украіны.
Наступствы ўдару паказалі на відэа. Запіс апублікаваў мясцовы Telegram-канал.
Таксама у Харкаве ў выніку варожых абстрэлаў пацярпелі будынак вышэйшай навучальнай установы і жылыя дамы. Ёсць загінулы.
11 чалавек пацярпелі і адзін чалавек знаходзіцца пад заваламі. У двух жылых дамах пажар ліквідаваны. Інфармацыя ўдакладняецца”, – гаворыцца ў паведамленні.

***

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пракаментаваў паведамленне Генпракуратуры Беларусі пра распачатую ў дачыненні яго крымінальную справу (за заклік да правядзення „актаў тэрарызму і дыверсій” на чыгунцы ў нашай краіне для перашкоды перавозак расейскіх войскаў).

Аляксей Арастовіч

Арастовіч піша, што „гэта заклік да акта вайны, а не да тэрарызму” — і толькі супраць перавозак расейскіх войскаў. Ён адзначае, што „Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны, прадастаўляючы сваю тэрыторыю, ваенную і грамадзянскую інфраструктуру расейскім войскам, якія здзяйсняюць шматлікія злачынствы супраць Украіны”. Таму ён лічыць, што яго заклікі „абсалютна законныя з пункту гледжання міжнароднага права”. Аляксей Арастовіч прапануе супрацоўнікам Генпракуратуры падумаць, чым асабіста для іх і для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі скончыцца „пуцінская авантура”. У перамозе Украіны ён не сумняецца.

***

Выцягнуць людзей з-пад завалаў тэатра ў Марыупалі не атрымліваецца з-за пастаянных абстрэлаў. Пра гэта паведаміў дарадца мэра горада Пятро Андрушчанка, таксама ён распавёў пра працэс эвакуацыі з Марыупаля.

Сёння выйшлі рэшткі тых, хто змог. На жаль, доступ у горад закрыты. Намагаліся запусціць у Марыупаль малыя аўтобусы і машыны без анонсу — спыняюць расейцы на блокпастах. Што тычыцца драмтэатра. Ніякіх пацверджаных звестак няма. На жаль, тэндэнцыя «гучна заявіць» захоўваецца. Настрой стрымана-аптымістычны, але без пацверджання кідаць у грамадства такія навіны безадказна”, — заявіў Андрушчанка.

Па словах чыноўніка, за тры дні з Марыупаля выйшлі каля 35 тысяч гараджан. А з падкантрольных кварталаў расейцы эвакуююць людзей у Расею без папярэджання.

***

Раніцай 18 сакавіка пад бамбардаванне расейцаў патрапіў Львоў. Было зафіксавана не менш трох выбухаў.

Пра гэта паведамляе Depo.Львоў.
Верагодна, размова ідзе пра запуск расейскіх ракет.
Афіцыйных паведамленняў і падрабязнасьцяў пра выбухі ў Львове пакуль няма.
Паветраная трывога сёння раніцай была аб’яўлена ў многіх абласцях Украіны, у тым ліку ў заходніх.
Напомнім, што раніцай 13 сакавіка расейскія вайскоўцы здзейснілі авіяўдар па Міжнародным цэнтры міратворчасці і бяспекі, які знаходзіцца ў Явараўскім раёне Львоўскай вобласці. Авіяудар быў ажыццёўлены з акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў. Самалёты паднялі ў аэрапорце Саратава. Акупанты выпусцілі больш за 30 ракет. Спрацавала ўкраінская сістэма супрацьпаветранай абароны. Частка ракет была збіта ў паветры. У выніку авіяўдару загінулі 35 чалавек, яшчэ 134 былі параненыя.

twitter.com/TCG_CrisisRisks screen

***

Расейскае ўварванне ва Украіну цэлы час сутыкаецца з усё большымі лагістычнымі праблемамі, якія істотна ўскладняюць нават падвоз найбольш патрэбных рэчаў і харчавання – так ацэньвае сітуацыю міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

twitter.com/ArmedForcesUkr screen

Больш за 20 жылых дамоў і аб’ектаў інфраструктуры захопнікі разбурылі ў Севераданецку і Рубежным за ноч.

***

Неверагодны чалавек – Василь Штэфко з сяла Кушниця на Закарпацці, 55-гадовы мужчына без абедзвюх ног пайшоў на фронт змагацца супраць акупантаў.

фота Генштабу УСУ

23-і дзень армія і народ Украіны трымаюць гераічную абарону ад нападу расейскага агрэсара.

З 24 лютага па 17 сакавіка страты акупантаў арыентыровачна склалі:

асабовага складу – каля 14 800 чалавек,

танкаў ‒ 444,

баявых браніраваных машын – 1375,

артылерыйскіх сістэм – 190,

самалётаў – 86,

верталётаў – 108.

Аперытыўная інфармацыя ад Генеральнага штабу УСУ на раніцу 18 сакавіка: