Вайна ва Украіне, 28 лютага (абнаўляецца)



«Некаторыя найбольш баяздольныя падраздзяленні Ўзброеных сіл Беларусі пачалі рух да Дзяржаўнай мяжы Ўкраіны на Валынскім кірунку. Акрамя таго, тэрыторыя Беларусі далей выкарыстоўвацца для правядзення баявых вылетаў армейскай, апtратыўна-тактычнай і спtцыяльнай авіяцыі УС РФ для выканання задач на тэрыторыі нашай краіны», — гаворыцца ў зводцы Генштаба Ўзброеных сіл Украіны ўвечары 28 лютага.

Расійскім салдатам, якія добраахвотна здадуцца ў палон, Украіна абяцае поўную амністыю і грашовую ўзнагароду

Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Аляксей Рэзнікаў.

— Мы прапануем расейскім салдатам выбар: загінуць на несправядлівай вайне альбо поўную амністыю і 5 млн рублёў кампенсацыі (на сёння гэта каля 45 тысяч даляраў). У выпадку, калі яны добраахвотна складуць зброю і здадуцца ў палон.

Рэзнікаў паведаміў, што грошы для гэтай акцыі збіраюць лідары ІТ-індустрыі ўсяго свету.

***

Канада паставіць Украіне процітанкавую зброю, а таксама адмовіцца ад імпарту расейскай нафты

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо.

Украінцам перададуць 70 самалётаў

Вось іх спіс паводле краін і марак:

Балгарыя (МіГ-29) — 16 шт

Балгарыя (Су-25) — 14 шт

Польшча (МіГ-29) — 28 шт

Славакія (МіГ-29) — 12 шт

Тое, што краіны ўсе былыя сацыялістычныя, а самалёты — савецкія, невыпадкова. Украіна такія і прасіла, бо іхнія пілоты ўмеюць на іх лятаць без дадатковай падрыхтоўкі.

Пуцін абавязаў экспарцёраў прадаваць 80% валютнай выручкі і забараніў расейцам залічваць валюту на замежныя рахункі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін у адказ на ўведзеныя супраць Расеі санкцыі падпісаў указ «Аб ужыванні спецыяльных эканамічных мераў у сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі ЗША і замежных дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, якія далучыліся да іх».

***

Украінцы затрымалі мэра горада Купянск на Харкаўшчыне Генадзя Мацэгору

Фота: 24tv.ua

Пра гэта паведаміў Офіс прэзідэнта Украіны, пакуль што без дэталяў. Да гэтага яму выставілі абвінавачванне ў дзяржаўнай здрадзе за тое, што здаў горад расейскім войскам.

Генадзь Мацэгора — член «Апазіцыйнай платформы — За жыццё», найбуйнейшай прарасейскай палітычнай сілы ва Украіне.

***

Канцэрн Shell выходзіць з сумесных праектаў з «Газпрамам», у тым ліку з «Сахалін-2» і «Паўночнага патоку — 2»

«Мы шакаваныя гібеллю людзей ва Украіне, пра якую шкадуем», — заявіў гендырэктар Shell Бэн ван Бердэн.

***

У Кіеве зараз абвешчана паветраная трывога

***

Віталь Клічко: «Мы будзем абараняцца. Кіеў — сэрца краіны і мы яго нікому не аддамо!»

Мэр Кіева паведаміў пра бягучую сітуацыю з абаронай сталіцы і абвясціў наступныя патрабаванні і рэкамендацыі:

  • З сённяшняга дня каменданцкая гадзіна з 20:00 да 07:00. Падчас яе перасоўвацца пешшу строга забаронена. Пропускі, выдадзеныя да гэтага, адмяняюцца. Выходзіць з дому можна толькі ў час паветранай трывогі;
  • Мясцовы транспарт, крамы і аптэкі будуць працаваць з 08:00 да 19:00;
  • З 1 сакавіка строга забараняецца продаж алкаголю; ️
  • Уладальнікі сетак аптэк і крамаў заклікаюцца не падымаць цэны на лекі і прадукты, бо падчас вайны гэта не лепш, чым марадзёрства.
    ***

Эмацыйны зварот мэра рускамоўнага Харкава пасля абстрэлу горада сістэмамі залпавага агню

«Гэта не ваенная аперацыя, гэта вайна на знішчэнне ўкраінскага народа. Але мы пераможам! Харкаў трымаецца, і будзе трымацца. Перамога будзе за намі!»

***

У Кіеве ад заўтра забараняюць продаж алкаголю

Пра гэта ў звароце абвясціў мэр Кіева Віталь Клічко. Ён таксама заклікаў уладальнікаў крамаў і гандлёвых сетак не падвышаць цэны на харч, тавары першай неабходнасці і лекі, сказаўшы, што гэта «горш за марадёрства». Сёння ў Кіеве каменданцкая гадзіна ад 20.00 да 7.00 раніцы.

***

Заўтра, 1 сакавіка, Еўрапейскі парламент плануе прыняць рэзалюцыю з заклікам да Еўрапейскай камісіі надаць Украіне статус кандыдата на сяброўства ў ЕЗ

На дадзены момант такім статусам валодаюць Паўночная Македонія, Албанія, Турцыя, Чарнагорыя і Сербія.

***

Мінабароны Расеі: знішчана 311 украінскіх танкаў і 6 калон бранятэхнікі

Як адзначае расейскае выданне «Медуза»:

«Расейскія вайскоўцы таксама хочуць паказаць, што яны эфектыўна ваююць, але публікаваць зводкі па забітых яны не рашаюцца. Ад гэтага брыфінгі Мінабароны Расеі выглядаюць максімальна шызафрэнічна: расейская армія ваюе з абстрактнымі «аб’ектамі вайсковай інфраструктуры» (разбурана больш за тысячу штук) і «адзінкамі вайсковай тэхнікі» (іх таксама знішчана незлічоная колькасць)».

***

Яшчэ адна краіна далучылася да антыпуцінскай кааліцыі. Гэта Фінляндыя

Фінляндыя накіруе Украіне 2500 аўтаматаў, 150 000 патронаў, 1500 процітанкавых зарадаў і 70 000 сухпайкоў.

***

Аднавіліся ўдары па Кіеве

Карэспандэнтка тэлеканала „Белсат” Любоў Лунёва ў жывым эфіры паведаміла з Кіева, што аднавіліся абстрэлы горада.

Мэр Бровараў пад Кіевам: расейскія войскі здзейснілі авіяналёт на горад, ёсць шасцёра параненых

Удар, відаць, нанесены перадусім з прыцэлам на вайсковы цэнтр радыёлакацыйнай сувязі ў Броварах.

Фота: telegraf.com.u

***

У выпадку, калі ваенныя дзеянні супраць Украіны сёння не спыняцца, заўтра Еўразвяз зацвердзіць беспрэцэдэнтны пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі

Пакет ужо ўзгоднены аднагалосна еўрапейскімі краінамі.

Частка расейскіх банкаў будзе адключаная ад SWIFT. Будзе забароненая дзейнасць сетак RT i Sputnik як распальшчыкаў вайны і міжнацыянальнай варожасці.

***

Украінская дэлегацыя заявіла, што перамовы з Расеяй скончыліся

Цяпер бакі раз’яжджаюцца ў сталіцы, каб абмеркаваць далейшыя рашэнні з кіраўнікамі дзяржаваў, паведамляе «Настоящее время».

Дарадца Офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк заявіў аб завяршэнні першага раўнду перамоў з Расеяй, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі.

«Украінская і расейская дэлегацыі правялі сёння першы раўнд перамоў, асноўнай мэтай якіх было спыненне агню на тэрыторыі Украіны і баявых дзеянняў. Бакі вызначылі шэраг прыярытэтных тэм, па якіх намеціліся пэўныя рашэнні. Дзеля таго, каб гэтыя рашэнні ўжо маглі атрымаць нейкія магчымасці імплементацыі і лагістычнага рашэння, бакі вяртаюцца для кансультацый у свае сталіцы», — заявіў Падаляк.

Паводле яго, бакі абмеркавалі магчымасць правядзення другога раўнду перамоў, на якіх гэтыя тэмы «атрымаюць практыку развіцця».

Наступная сустрэча дэлегацый адбудзецца на беларуска-польскай мяжы ў найбліжэйшыя дні

Па гэта заявіў кіраўнік расейскай дэлегацыі на перагаворах з украінскім бокам, памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі.

***

Да санкцый супраць Расеі далучылася Швейцарыя

Краіна ўпершыню з 1815 года парушыла нейтралітэт, які трымала нават падчас Першай і Другой сусветных войнаў.

Швейцарыя зацвердзіла пакеты санкцый Еўразвязу ад 23 і 25 лютага.

У сілу ўступілі асабістыя санкцыі супраць прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і прэм’ер-міністра Міхаіла Мішусціна, а таксама міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.

Урад краіны замарозіць актывы расейцаў, якія маюць дачыненне да ўварвання Расеі ва Украіну — аднак спіс такіх асоб пакуль не абвяшчаўся.

***

ТАСС і БелТА абвясцілі аб завяршэнні перамоў Расеі і Украіны

Ці будуць удзельнікі перамоў рабіць заявы для СМІ, пакуль што невядома.

***

Вялікабрытанія абвясціла аб новых санкцыях супраць Расеі

— Актывы ВТБ, «Совкомбанка» і «Внешэкономбанка» будуць замарожаныя;

— Рыхтуюцца новыя санкцыі ў дачыненні да «Сбербанка»;

— Нерухомасць і яхты расейскіх алігархаў збіраюцца арыштоўваць;

— Брытанскі Мінтранс папрасіў парты не даваць доступу ніякім суднам пад расейскім сцягам.

***
Сёння Еўразвяз увядзе забарону на выдачу візаў і замарожванне актываў чыноўнікаў афіцыйнага Менска

А заўтра павінен прыняць больш буйны пакет эканамічных санкцый супраць рэжыму ў Беларусі.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Бруселі Рыкард Ёзвяк.

***

У ваенных умовах Уладзімір Зяленскі падпісаў заяўку на ўступленне Украіны ў Еўрапейскі Звяз.

***

Па інфармацыі расейскіх дзяржСМІ, Пуцін заявіў Макрону, што ўрэгуляванне вайны з Украінай магчыма толькі пры безумоўным уліку законных інтарэсаў Расеі ў сферы бяспекі, у тым ліку:

— Прызнання расейскага суверэнітэту над Крымам

— Дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі Украіны

— Забеспячэння нейтральнага статусу Украіны

Акрамя таго, Пуцін запэўніў, што расейскі бок адкрыты да перамоваў з прадстаўнікамі Украіны.

***

Перамовы не завершаныя, хутка павінен пачацца трэці раўнд, паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

***

Украіна рыхтуе заяўку на ўступленне ў Еўразвяз. Пра гэта прэм’ер-міністр краіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў у Twitter.

„Гістарычная прапанова прэм’ер-міністра Славакіі Эдуарда Гегера пра сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе. Ужо рыхтуем заяўку. Народ Украіны даўно зрабіў свой выбар. Шчырая ўдзячнасць за дзейсную падтрымку”, – напісаў Шмыгаль.

Сённяшнія перамовы Расеі і Украіны, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі, скончыліся.


Мільярдэр Раман Абрамовіч знаходзіцца ў Беларусі па просьбе Украіны, каб дапамагчы ў перамовах паміж Украінай і Расеяй у рамках намаганняў па спыненні вайны.

Пра гэта паведамляе The Jerusalem Post. Адзначаецца, што расейскі мільярдэр, які мае цесныя сувязі з габрэйскімі суполкамі Украіны і Расеі, знаходзіцца ў Беларусі па просьбе ўкраінскіх уладаў для спрыяння ў перамовах.

Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прадзюсар Аляксандр Раднянскі, які спаслаўся на размову з Абрамовічам.

***

«На Ахтырку (Сумская вобласць) расейскія акупанты скінулі забароненыя Жэнеўскай канвенцыяй вакуўмныя бомбы. «Вораг вядзе подлую вайну. На Ахтырку зноў была скінута вакуўмная бомба, на склад нафтавага наліву, падарваныя ёмістасці з нафтай», — паведаміў гарадскі галава Ахтыркі Паўло Кузьменка ў фэйсбуку.

Перамовы ўкраінскай і расейскай дэлегацыі ў Беларусі

Расейскія войскі ўвайшлі ў Херсон, паведаміла крыніца «Новай газета» на месцы падзей.

На ваеннай тэхніцы, якая рухаецца па горадзе, намаляваная літара Z ў квадраце, удакладняе крыніца. Як мяркуецца, гэта чачэнскія падраздзяленні. Са слоў крыніцы, паблізу часткова перастае працаваць інтэрнэт і мабільная сувязь.

Пакуль пад Гомелем ідуць перамовы, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя масівы Харкава

Пакуль пад Гомелем ідуць перамовы, расейскія войскі абстрэльваюць жылыя масівы Харкава. Ёсць ахвяры.

Як паведамляюць гарадскія тэлеграм-каналы Харкава, расейцы другі дзень запар моцна абстрэльваюць горад і асабліва жылыя масівы. Паводле папярэдніх звестак, 14 асоб атрымалі раненні і тры чалавекі загінулі. Гарадскія ўлады абвясцілі, што каменданцкі час у сувязі з гэтым пераносіцца на раней — з 16:00, а ў Харкаўскай вобласці — з 15:00.

Мэр Харкава заклікаў валанцёраў на дапамогу для развозу хлеба ў гандлёвыя сеткі. Дарадца Офісу прэзідэнта паведаміў, што ў Харкаве і Харкаўскай вобласці вельмі складаная ваенная сітуацыя.

У Харкаве дэталь ракеты ўрэзалася ў асфальт каля крамы

Таксама з’явіліся відэа з абстрэлам Чарнігава і паблізкіх населеных пунктаў Кіенка і Паўлаўка.  Міністэрства аховы здароўя Украіны паведамляе, што з пачатку ваеннага ўварвання Расейскай Федэрацыі ва Украіну былі параненыя 2040 мірных жыхароў. З іх 45 дзяцей. Загінулі – 352 чалавекі. З іх 16 дзяцей.

Паведамляецца, што ЗША пачынаюць прамыя пастаўкі пераноснага зенітнага ракетнага комплексу “Stinger” ва Украіну. Транспартаваць будуць праз тэрыторыю Польшчы. Таксама сёння раніцай Нямеччына змагла перадаць Украіне першыя браняваныя аўтамабілі ў межах пакета абарончай дапамогі краіне. Некалькі тысяч еўрапейцаў ужо жадаюць ваяваць на баку Украіны ў замежным легіёне, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

***

Жыхары Бярдзянска выйшлі на мітынг супраць расейскіх акупантаў. Людзі патрабуюць, каб расейскія войскі пакінулі горад.

„Па стане на 13:00 войскі РФ знаходзяцца на тэрыторыі горада і ў будынках выканкама і Нацпаліцыі. Прама зараз ля будынка выканкама праходзіць мірны мітынг”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Запарожскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Людзі патрабуюць, каб расейскія вайскоўцы пакінулі адміністрацыйныя будынкі і пакінулі горад Бярдзянск.

„Яны стаяць пад адкрытым небам з украінскай сімволікай, скандуюць „Украіна” і іншыя лозунгі, спяваюць гімн”, – адзначылі ў аблдзяржадміністрацыі.

* * *

Расейскае войска масіравана абстраляла Харкаў з ракетных сістэм залпавага агню (РСЗА) „Град”. Адпаведнае відэа апублікаваў у Facebook карыстальнік Andrey Zdesenko.

Фота згарэўшай школы ў Харкаве

„Дзясяткі загінуўшых і сотні параненых! Гэты жах павінен убачыць увесь свет! Смерць акупантам!” – напісаў у Facebook дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

* * *

Расейскія войскі вядуць масіраваны абстрэл жылых раёнаў Чарнігава, паведаміла Дзяржслужба Украіны па надзвычайных сітуацыях.

„Вораг бязлітасна абстрэльвае Чарнігаў. Па стане на 12.20 на працягу 20 хвілін працягваецца інтэнсіўны абстрэл у раёне вуліц Бялова, Ракасоўскага, Дацэнкі, Пухава. У зоне паражэння – прыватныя і шматпавярховыя жылыя дамы. Узнік пажар у раёне „Эпіцэнтра”, – сказана ў паведамленні.

* * *

Расейскія СМІ загадзя напісалі артыкул аб перамозе над Украінай. Яго выпадкова апублікавалі 26 лютага. Расейскі прапагандысцкі сайт „РИА Новости” раніцай 26 лютага апублікаваў запланаваны раней артыкул „Наступление России и нового мира”.

Публікацыю хутка выдалілі, але яна адчыняецца праз вэб-архіў. Па дадзеных ZN.UA, у агульным доступе артыкул правісеў прыкладна паўгадзіны.

* * *

Перамовы Расеі і Украіны праходзяць у Гомельскай вобласці на беразе ракі Прыпяць. З прычыны бяспекі дакладнае месца арганізатары перамоваў не называюць.

Запарожская АЭС знаходзіцца пад кантролем Украіны

Дзяржаўнае прадпрыемства «Енергоатом», якое з’яўляецца аператарам усіх дзейных атамных электрастанцый ва Ўкраіне, афіцыйна заявіла, што інфармацыя пра страту кантролю над Запарожскай АЭС не адпавядае рэчаіснасці.

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў з новым зваротам

«Калі я ішоў у прэзідэнты, я казаў, што кожны з нас — прэзідэнт. Бо мы ўсе адказваем за нашу дзяржаву. За нашу цудоўную Украіну. А цяпер так склалася, што кожны з нас — воін. Воін на сваім месцы. І я ўпэўнены, што кожны з нас пераможа. Слава Украіне!»

Украінская дэлегацыя прыбыла на перамовы з Расеяй

Ад Украіны дэлегацыя нашмат больш прадстаўнічая, чым ад Расеі: міністр абароны Аляксей Рэзнікаў, дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк, кіраўнік фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія, першы намеснік кіраўніка дэлегацыі Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе Андрэй Косцін, народны дэпутат Рустэм Умараў і намеснік міністра замежных спраў Мікалай Тачыцкі.

Ключавое пытанне — спыненне агню і вывад расейскіх войскаў з тэрыторыі Украіны.

Украінская дэлегацыя на перамовы прыляцела на беларускім вайсковым верталёце

***

Расейскія ваенныя сілы знізілі тэмпы наступу на Украіну, але ўсё яшчэ працягваюць спробы атакаў па асобных кірунках. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Генштаба Узброеных Сілаў Украіны ў Facebook.

Расейскія войскі акупавалі Бярдзянскі раён Запарожскай вобласці

Пра гэта паведамляе раённая дзяржадміністрацыя. У час захопу горада загінуў адзін чалавек. Бярдзянскі РАУС расфармаваны, а гарадскія ўлады адмовіліся ад супрацы з акупантамі.

Расейскія снарады патрапілі ў Чарнігаве ў жылы дом, краму і дзіцячы садок

28 лютага, пачынаючы каля 02:00, у выніку абстрэлу Чарнігава пацярпеў падмурак пяціпавярховага жылога дома па вул. Рэмісніча, 55 , што выклікала пажар у дзвюх кватэрах на першым і другім паверсе, паведаміла МУС Украіны.

Пажар ліквідаваны, ахвяр няма.

Еўразвяз увёў санкцыі супраць Цэнтрабанка Расеі і закрыў для яе паветраную прастору.

***

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў тэлефоннай размове з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Борысам Джонсанам заявіў, што бліжэйшыя суткі стануць вырашыльнымі для Украіны.

Прэс-служба Вялікай Брытаніі паведамляе, што Джонсан назваў супраціў украінскага народу гераічным.

***

Стол для сустрэчы ўкраінскага і расійскай бакоў падрыхтаваны, чакаецца прыбыццё дэлегацый, паведамляюць у МЗС Беларусі. Абедзве дэлегацыі ўжо прыбылі ў Беларусь.

Уладзімір Мядзінскі, кіраўнік расейскай дэлегацыі, якая прыехала на перамовы з украінскім бокам, заявіў, што іх пачатак чакаецца а 12:00 (па менскім часе).

фота МЗС


***

Расейскія апазіцыйныя бізнесоўцы, якія і раней актыўна выступалі супраць палітыкі Пуціна, Міхаіл Хадаркоўскі, Сяргей Гурыеў, Яўген Чычваркін абвясцілі пра стварэнне антываеннага камітэта Расеі.


З 8-й раніцы (9-й — па Менску) у Кіеве скончыцца каменданцкая гадзіна, якая працягвалася з вечара суботы

Адкрыюцца прадуктовыя крамы і будзе працаваць грамадскі транспарт, аднак цягнікі будуць хадзіць нашмат радзей.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў: Вайна стала агульнаеўрапейскай

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў лічыць, што ўчора быў надзвычай важны дзень для Украіны ў ваенным супрацьстаянні з Расеяй.

„Учора адбыўся сапраўдны пералом. Вайна стала еўрапейскай. Яе нарэшце асэнсавалі. Ужо зараз паў-Еўропы збірае, упакоўвае, вязе нам зброю і сродкі бронеабароны. Кола дзяржаваў, якія рэальна дапамагаюць, значна пашырылася. Павялічыліся маштабы”, – напісаў Рэзнікаў у Facebook раніцай 28 лютага.

Рэзнікаў нагадаў, што ўкраінцы змагаюцца ўжо 96 гадзін.

***

Украінская дэлегацыя прыбыла ў Беларусь для перамоваў з Расеяй

Пра гэта паведамляе Sputnik Беларусь са спасылкай на крыніцу.

Раней пісалася, што перамовы пройдуць у пункце пропуску Аляксандраўка і Вільча паблізу горада Нароўля.

***

УНІАН са спасылкай на The Times паведамляе, што больш за 400 расейскіх наёмнікаў дзейнічаюць у Кіеве на заданне Крамля.

Ім пастаўлена задача забіць прэзідэнта Зяленскага, членаў Кабінета міністраў, і падрыхтаваць глебу для ўзяцця горада пад кантроль Масквы.

За чатыры дні расейская армія, якая мела рэпутацыю адной з мацнейшай у свеце, не змагла ўзяць ні адзін абласны цэнтр Украіны.