Вайна ва Украіне, 6 сакавіка (абнаўляецца)
Прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мілер заявіў, што «адносна перадачы Польшчай самалётаў Украіне ніякіх рашэнняў на дадзены момант не прынята»
Ён дадаў таксама, што інфармацыя аб тым, што з тэрыторыі Польшчы вылятаюць самалёты баявога прызначэння ва Украіну, не адпавядае рэчаіснасці.
***
У Расеі на антываенных пратэстах затрымалі больш за 2,5 тысячы чалавек
У Расеі на антываенных пратэстах затрымана мінімум 2578 чалавек у 49 гарадах. Такія дадзеныя прыводзіць „ОВД-инфо”.
„У кожным аддзеле паліцыі можа быць больш затрыманых, чым у апублікаваных спісах. Мы публікуем толькі імёны тых людзей, пра якіх нам дакладна вядома, і чые імёны мы можам апублікаваць”, — удакладняе на сайце праекта.
Антываенныя мітынгі, якія 6 сакавіка прайшлі ў Расеі, жорстка падаўляліся сілавікамі. Сярод затрыманых таксама былі і журналісты.
***
ЗША далі «зялёнае святло» краінам NATO на пастаўкі самалётаў-знішчальнікаў ва Украіну
Пра гэта паведаміў дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен у праграме Face the Nation на тэлеканале CBS News.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен сказаў у нядзелю, што ЗША актыўна працуюць над тым, каб кампэнсаваць Польшчы баявыя самалёты, калі тая вырашыць перадаць свае Украіне.
***
У Харкаве расейская армія абстраляла з «Градаў» навуковы цэнтр з ядзернай усталёўкай
Расейская армія абстраляла з рэактыўных сістэм залпавага агню «Град» Харкаўскі фізіка-тэхнічны інстытут, дзе знаходзіцца ядзерны навукова-даследчы комплекс, паведамляе Служба бяспекі Украіны Харкаўскай вобласці.
37 ядзерных паліўных элементаў загружаныя ў ядро даследчай базы, удакладняюць у СБУ.
«Знішчэнне ядзернай усталёўкі і сховішчаў ядзерных матэрыялаў можа прывесці да маштабнай экалагічнай катастрофы», — адзначылі ў СБУ. У ведамстве не ўдакладняюць, якія пашкоджанні нанесены будынку і ці ёсць пацярпелыя. Раней расейская армія ўзяла пад кантроль два ядзерныя аб’екты — Чарнобыльскую і Запарожскую АЭС.
У сеціве апублікавалі відэа моманту падзення расейскага баявога самалёта.
Раней у сетцы паказалі наступствы начных ракетных абстрэлаў Харкава акупантамі. Расейцы зноў цынічна абстрэльвалі шлях, па якім павінен быў рухацца гуманітарны канвой у Марыупаль і эвакуацыйная калона адтуль.
Па словах віцэ-прэм’ер-міністр – міністра па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук, ноччу бакі дамовіліся аб адкрыцці гумкарыдора ў Марыупалі, збор людзей павінен быў адбывацца з 9:00 да 11:00.
„На жаль, прыкладна ў 9.20 пачаўся абстрэл градамі, гуманітарны калідор так і не запрацаваў”, – падкрэсліла яна.
******
Лідар гурта “Акеан Эльзы” Святаслаў Вакарчук далучыўся да львоўскай тэрытарыяльнай абароны
Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку начальнік Львоўскага абласнога тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання і сацыяльнай падтрымкі Аляксандр Цішчанка.
“Афіцэр запасу, ганаровы грамадзянін горада Львова, музыкант, лідар гурту “Океан Ельзи” Святаслаў Вакарчук папоўніў шэрагі абаронцаў Украіны! З сённяшняга дня ў складзе тэрытарыяльнай абароны Львоўскай вобласці ён пачынае выконваць свой вайсковы абавязак”, – напісаў у фэйсбуку Цішчанка.
***
Расейская Федэрацыя рыхтуецца да атакі на Адэсу
Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк заявіў, што расейскія акупанты рыхтуюцца да чарговай атакі на Адэсу. “Гэта вайна, якую пачалі не мы. Гэта вайна, якую пачала Расея. Мы не можам ведаць расейскія планы з дакладнасцю да хвіліны, але мы ведаем, што расейскія войскі актыўна рыхтуюцца да атакі супраць Адэсы. Яны ўжо спрабавалі рэалізаваць гэты план, але нашай абароне ўдалося іх стрымаць”, – заявіў Падаляк. “Пакуль неба над Украінай не закрыта або пакуль Захад не даў нам патрэбную колькасць самалётаў, мы не можам гарантаваць бяспеку Адэсы з паветра”, – адзначыў Падаляк.
Сёння з заклікам стварыць над Украінай беспалётную зону зноў звярнуўся прэзідэнт Уладзімір Зяленскі з нагоды бамбардавання Вінніцы:
– Мне даклалі пра ракетны ўдар па Вінніцы, восем ракет супраць нашага горада, супраць нашай добрай, мірнай Вінніцы, якая ніколі не пагражала Расеі. Жорсткі і цынічны ракетны ўдар – поўнасцю зруйнаваны аэрапорт. Яны працягваюць знішчаць нашу інфраструктуру, наша жыццё, якое будавалі мы, нашы бацькі, нашы дзядулі і бабулі, пакаленні ўкраінцаў. Мы паўтараем штодзень – закрыйце неба над Украінай!Закрыйце для ўсіх расейскіх ракет, для расейскай баявой авіяцыі, для ўсіх тых тэрарыстаў! Зрабіце гуманітарную паветраную зону без ракет, без авібомб!
No-Fly Zone, якую заклікае стварыць над Украінай Уладзімір Зяленскі, абазначае, што знішчальнікі НАТА павінны ўвайсці ў паветраную зону Украіны і знішчаць любое паветранае судна, якое без дазволу перасякае ўкраінскую мяжу, а таксама ракеты ды іншую зброю.
***
Беларускае войска не выкарыстоўваецца ў вайне супраць Украіны
Беларускае войска не выкарыстоўваецца ў вайне супраць Украіны, – заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч сёння ў эфіры тэлеканала “1+1”.
Паводле яго, расейскія войскі з Беларусі запускалі ракеты, у тым ліку па Жытоміры і гарадах Хмяльніцкай вобласці. Арастовіч паведаміў, што такія абстрэлы працягваюцца, а расейскае войска “фактычна трымае рэжым Лукашэнкі і беларускі народ у сваіх закладніках”, тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца войскам Расеі “па поўнай”.
На яго думку, Узброеныя сілы РФ “падстаўляюць беларускае войска і беларускі народ”, таму што “мы бачылі расейскія танкі ў напрамку Кіева з паўднёвага захаду з беларускімі сцягамі ў пачатку канфлікту”.
***
Уладзімір Зяленскі паведаміў, што аэрапорт Вінніцы поўнасцю знішчаны. Акупанты нанеслі па ім 8 ракетных удараў:
***
Абласная паліцыя Харкаўшчыны прывяла статыстыку гібелі людзей у выніку артабстрэлаў і баёў у Харкаўскай вобласьці: загінулі 194 чалавекі, у тым ліку 126 мірных жыхароў, зь іх 5 дзяцей.
З 24 лютага пры абароне Харкаўскай вобласьці ад нападу акупацыйных войскаў загінулі таксама 35 вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны, 4 паліцыянты, 6 нацгвардзейцаў, 4 супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы, 4 супрацоўнікі Харкаўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ВПС, адзін супрацоўнік Службы бяспекі Ўкраіны і 14 байцоў тэрытарыяльнай абароны.
***
Адзін з верхаводнікаў расейскай тэрарыстычнай групоўкі „ДНР” Уладзімір Жога (Воха) забіты. Пра гэта 5 сакавіка ў Telegram паведаміла „Русская служба BBC”, спасылаючыся на верхаводніка „ДНР” Дзяніса Пушыліна.
Жога камандаваў батальёнам баевікоў „Спарта” і ўдзельнічаў у вайне Расеі супраць Украіны.
ВВС нагадвае, што Жога быў асабістым кіроўцам Арсена Паўлава (Матаролы), ліквідаванага ў 2016 годзе ў Данецку.
Батальён „Спарта” ведамы сваім жорсткім абыходжаннем з палоннымі. Матарола сам прызнаваў, што забіваў палонных.
У Марыупалі з 12.00 пачынаецца эвакуацыя мірнага насельніцтва.
У якасці гуманітарнага «зялёнага» калідора абраны маршрут Марыупаль — Партоўскае — Мангуш — Рэспубліка — Разоўка — Більмак — Палогі — Арэхаў — Запарожжа.
З горада можна будзе выехаць як камунальным транспартам, так і на сваім аўто. Адхіляцца ад маршруту забаронена.
Украінскія СМІ паведамляюць, што ў блакадзе маглі апынуцца да 400 тысяч чалавек.
У Харкаве 6 сакавіка можа быць адкрыты гуманітарны калідор
Пра гэта заявіў удзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах з Расеяй, кіраўнік парламенцкай фракцыі партыі «Слуга народа» Давід Арахамія.
Генштаб УС Украіны паведамляе, што расейская армія страціла ва Украіне ўжо больш за 11 тысяч вайскоўцаў.
Вашынгтон працуе з Варшавай над магчымасцю прадастаўлення Польшчай Украіне самалётаў-знішчальнікаў, а таксама кансультуецца па гэтым пытанні з іншымі саюзнікамі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Белага дому, інфармуе амерыканскі канал CNN.
У Кіеве працягваюць рыхтавацца да абароны горада:
***
Миністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў запісаў відэазварот да міжнароднай супольнасці з заклікам закрыць неба над Украінай. Зварот быў апублікаваны на ангельскай мове.
Рэзнікаў падкрэсліў, што зараз размова „не пра вайну, якая дзесьці далёка ва Украіне”, а пра ядзерную бяспеку ўсяго свету.
***
Расейская армія канцэнтруе асноўныя высілкі на абкружэнні Кіева, Харкава, МІкалаева, выхадзе на адміністрацыйныя межы ў Луганскай і Данецкай абласцях, стварэнні сухапутнага клідору з акупаванага Крыма. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў зводцы па стане на поўнач з 5-га на 6-га сакавіка.
Адзначаецца, што авіяудары па аб’ектах ваеннай і грамадзянскай інфраструктуры ў Кіеўскай і Жытомірскай абласцях здзяйснялі ў тым ліку самалёты, якія выляталі з аэрадромаў на тэрыторыі Беларусі. Акрамя гэтага ўстаноўлена канцэнтрацыя падраздзяленняў арміі Беларусі ў раёнах населеных пунктаў Грушка і Хоціслаў.
У Генштабе расказалі, што акупанты не пакідаюць спробаў выхада на паўднёва-заходнюю частку Кіева. Ідзе перагрупоўка войскаў Расеі на броварскім кірунку – захопнікі імкнуцца падысці да трасы Бровары- Барысполь.
З-за баявых дзеянняў пашкоджаныя сеткі газазабеспячэння ў шасці абласцях Украіны
Як паведаміў аператар ГТС, з-за баявых дзеянняў кампанія спыніла працу 16 газаразмеркавальных станцый у Харкаўскай, Мікалаеўскай, Запарожскай, Кіеўскай, Данецкай, Луганскай абласцях.
Без газу застаюцца сотні тысяч бытавых спажыўцоў.
Марыупаль, а таксама шэраг гарадоў Сумскай вобласці знаходзяцца на мяжы гуманітарнай катастрофы.
Мінулай ноччу расейскія войскі працягвалі абстрэлы Харкава, Марыупалю і Ахтыркі, а таксама рабаваньне Трасьцянца. Паводле апэратыўных зьвестак, цяпер захопнікі хочуць прарвацца ў Лубны, а з другога боку — на Канеўскую ГЭС. Пра гэта ў эфіры United News паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка, піша Укрінформ.
«Вельмі складаная сытуацыя ў шэрагу гарадоў Сумскай вобласьці, асабліва ў Ахтырцы і Трасьцянцы. Гэта гарады, дзе амаль няма электрычнасьці, водазабесьпячэньня. Гэтыя гарады сапраўды знаходзяцца на мяжы гуманітарнай катастрофы. У Трасьцянцы расейцы разрабавалі практычна ўсе крамы. Толькі дзякуючы намаганьням мясцовых фэрмэраў яны пякуць хлеб і бясплатна раздаюць яго людзям», — сказаў Дзенісенка.
***
У тэрытарыяльную абарону па ўсёй Украіне ўступіла 100 тысяч чалавек
Пасля вайны тэрабарона стане часткай сістэмы абароны Украіны — Нацгвардыя Украіны
Борыс Джонсан распрацаваў план з шасці пунктаў па супрацьдзеянні расeйскаму ўварванню ва Украіну
«Недастаткова выказаць нашу падтрымку міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, — мы павінны абараніць яго ад пастаянных спробаў перапісаць правілы з дапамогай ваеннай сілы», — заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.
Яго план, які выключае ваеннае ўмяшанне Захаду ў баявыя дзеянні ва Украіне, выглядае так:
— фармаванне міжнароднай кааліцыі для аказання гуманітарнай дапамогі Украіне;
— падтрымка самаабароны Украіны;
— узмацненне эканамічнага ціску на Расeю;
— прадухіленне «паўзучай нармалізацыі» расейскай дзейнасці на Украіне;
— умацаванне бяспекі і ўстойлівасці ва ўсім еўраатлантычным рэгіёне;
— выкарыстанне дыпламатычных шляхоў да дээскалацыі пры поўным удзеле Кіева.
Бліжэйшыя дні Джонсан мае намер абмеркаваць свой план з лідарамі Канады, Нідэрляндаў, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі.
Зяленскі ўначы стэлефанаваўся з прэм’ер-міністрам Ізраіля Нафталі Бенетам і прэзідэнтам Байдэнам
Бенет некалькі гадзінамі раней правёў перамовы ў Крамлі з Уладзімірам Пуціным.
А яшчэ ўкраінскі лідар паразмаўляў з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. «На парадку дня былі пытанні бяспекі, фінансавай падтрымкі Украіны і працягу санкцыйнай палітыкі ў дачыненні да РФ», — напісаў Зяленскі ў твітары.
Генеральны штаб УСУ падсумаваў 10-ы дзень вызваленчай вайны відэа.