Вайна ва Украіне, 8 сакавіка (абноўлена)



МЗС Польшчы апублікавала заяву ў сувязі з намерам дзяржсакратара ЗША перадаць Украіне самалёты МіГ-29

«Польшча гатовая размясціць усе свае знішчальнікі МіГ-29 на авіябазе Рамштайн і задарма перадаць іх у распараджэнне ЗША для далейшай перадачы Украіне», − піша МЗС Польшчы.

***

У горадзе Ізюм Харкаўскай вобласці расейскія акупанты разбурылі цэнтральную гарадскую бальніцу раніцай 8 сакавіка. Цяпер сітуацыя ў бальніцы складаная. У падвале застаецца шмат пацыентаў, якіх не могуць выратаваць.

Фота: УНІАН

Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Суспільнае Харкаў. Ізюмская бальніца разбурана, у ёй няма святла, цяпла і вады. Медыкі не могуць дапамагаць хворым. Машыны хуткай дапамогі акупанты абстралялі і яны зараз не працуюць.

* * *

Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Філіпа Грандзі заявіў, што колькасьць людзей, якія ўцякаюць ад вайны ва Украіне, дасягнула 2 мільёнаў чалавек. Пра гэта Грандзі сказаў на прэс-канфэрэнцыі ў Осла пасля наведвання Малдовы, Польшчы і Румыніі, якія прымаюць уцекачоў, што перасякаюць мяжу з Украінай з 24 лютага.

* * *

З пачатку вайны з Расеяй ва Украіну з-за мяжы вярнуліся 167 тыс. украінскіх грамадзян, з іх 80% – мужчыны.

Пра гэта паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) у Твітары.

„Украінскія мужчыны працягваюць прыбываць з-за мяжы, каб стаць на абарону Радзімы”, – адзначылі ў ДПСУ.

* * *

Расейскія акупацыйныя сілы 8 сакавіка спрабавалі высадзіць дэсантна-штурмавую групу ў Ваўчанскім раёне Харкаўскай вобласці, аднак Сілы тэрабароны і сухапутныя войскі Узброеных сіл Украіны знішчылі большую частку акупантаў на месцы высадкі. Пра гэта паведаміў у Telegram кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Са спасылкай на штаб абароны Харкава Сінягубаў паведаміў, што „сухапутная частка горада цалкам кантралюецца ВСУ”.

* * *

Войскі Узброеных сіл Беларусі, сабраныя паблізу мяжы з Украінай, перагрупаваныя і прыведзеныя ў баявую гатоўнасць. Магчымы іх удзел у вайне на баку Расеі, аднак большасць вайскоўцаў супраць, сцвярджае Генштаб Узброеных сілаў Украіны.

Расейскія войскі працягваюць наступленне пры падтрымцы авіяцыі і высокадакладнай зброі. Іх асноўныя намаганні па-ранейшаму сканцэнтраваныя на стварэнні ўмоў для захопу Кіева, Харкава, Чарнігава, Сумаў, Марыупаля, Мікалаева і выхаду на межы Луганскай і Данецкай абласцей.

* * *

За няпоўныя два тыдні пасля ўварвання ва Украіну загінулі ад 2 да 4 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Пра страты расейскай арміі паведамляе Sky News са спасылкай на дырэктара ЦРУ. Падобныя ацэнкі — да 4000 загінулых — раней публікавалі амерыканскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне. Для параўнання: за амаль 10 гадоў афганскай вайны СССР страціў менш за 15 тысяч вайскоўцаў.

* * *

Мікрааўтобус з выхавацелькамі дзіцячага дома, якія накіроўваліся на працу, каб змяніць калег, расстралялі расейскія сілавікі на кіраваградскай трасе Н-14. Пра гэта паведаміла старшыня Мікалаеўскага абласнога савету Ганна Замазеева. «Пасля абстрэлу мікрааўтобус, маркіраваны знакамі Чырвонага крыжа, загарэўся», — напісала Замазеева. У выніку абстрэлу, паводле папярэдняй інфармацыі, загінулі мінімум трое жанчын. Яшчэ дзве былі параненыя, але змаглі з іншымі калегамі дабрацца да ўкраінскіх вайскоўцаў, дзе ім аказалі дапамогу.

* * *

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 8 сакавіка абвясціў, што накладае забарону на імпарт расейскіх энерганосьбітаў у яго краіну ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

Вялікабрытанія таксама спыніць імпарт расейскай нафты і нафтапрадуктаў да канца 2022 году. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі краіны Квасі Квартэнг.

* * *

За час вайны, якую 24 лютага прэзідэнт Расеі Пуцін пачаў супраць Украіны, звыш 1,7 млн украінцаў сталі ўцекачамі.

З пачатку вайны ва Украіне загінула 41 дзіця. Яшчэ 76 дзяцей атрымалі раненні.

Пра гэта паведаміла ўпаўнаважаная Вярхоўнай рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава. Яна заявіла, што да гэтага часу немагчыма вызначыць колькасць забітых і параненых у Марыупалі і Валнавасе, доступ да якіх немагчымы з-за расейскіх вайскоўцаў, якія атачылі гарады.

* * *

Пад абстрэл расейскіх акупацыйных войскаў у Харкаве і Марыупалі трапілі будынкі замежных дыпламатычных місій.

Пра гэта 8 сакавіка паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў Украіны ў Facebook.
„У выніку ракетна-бомбавых удараў расейскай арміі ў Марыупалі быў пашкоджаны будынак, у якім размяшчаліся Генеральнае консульства Грэцыі і офіс спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ, а таксама разбураны памяшканні ганаровых консульстваў Славеніі, Азербайджана і Албаніі ў Харкаве”, – гаворыцца ў паведамленні.

* * *

Менш за 49% грамадзян Украіны пасля пачатку ўварвання Расеі засталіся жыць у населеным пункце, дзе жылі да гэтага. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў сакавіку Цэнтрам „Сацыяльны маніторынг” сумесна з Institute of Cognitive Modeling і агенцтвам „Першая рэйтынгавая сістэма”.

* * *

Праз 10 дзён ад пачатку вайны ва Украіне стала ясна, што Масква пралічылася ў сваім ваенным авантурызме, — гаворыцца ў дакладзе міжнароднага аналітычнага цэнтру GLOBSEC, што мае сядзібу ў Браціславе.

Галоўная палітычная мэта Масквы — хуткая змена ўлады ў Кіеве — правалілася.

Замест бліцкрыгу ў крымскім стылі, ці карнай аперацыі супраць постмайданнага ўкраінскага кіраўніцтва, Расея загразла ў сур’ёзнай вайне, дзе страціла ўжо больш вайскоўцаў, чым за шмат гадоў другой вайны ў Чачні. Калі паглядзець на цяперашнюю сітуацыю ва Украіне, робіцца ясна, што расейскія палітычныя рашэнні прымаюцца ў ізаляцыі: Уладзімір Пуцін дзейнічаў адзін, гаворыцца ў дакладзе. Там дадаюць, што Расея не дасягнула ніводнай сваёй мэты, і патлумачыць гэта можна тым, што Пуцін быў шчыра перакананы, што пачынае паліцэйскую, а не ваенную аперацыю.

Але пры гэтым эксперты дадаюць, што Расея паспрабуе ўзмацніць націск, а вайна ўступае ў больш “крывавую стадыю”.

* * *

Эвакуацыя мірнага насельніцтва ў Сумах сарваная з-за танкавых абстрэлаў

На выездзе з горада працягваецца бой. У прыватнасці, паведамляецца пра абстрэл расейскімі танкамі, чуваць аўтаматную стральбу. На блок-пасце, дзе размяшчаюцца сілы мясцовай тэрытарыяльнай абароны, аўтамабільны транспарт разварочваюць назад у горад. Людзі, якія збіраліся з’ехаць з горада, пешшу з асабістымі рэчамі вяртаюцца ў Сумы.

***

Найцяжэйшая зараз гуманітарная сітуацыя ва Украіне ў бучаньскім рэгіёне ў Кіеўскай вобласці – такую інфармацыю падаюць украінскія службы надзвычайных сітуацый. Паводле гэтых інфармацый, у мясцовасцях, якія акупавала Расея, яе жаўнеры здзяйсняюць забойствы, гвалты і крадзяжы.

фота twitter.com/@UAWeapons

Горад Марыупаль, які каля тыдні застаецца ў блакадзе расейскіх войскаў, цяпер на мяжы гуманітарнай катастрофы. Там не хапае ежы і вады.

Пра гэта заявіў Уладзімер Зяленскі ў новым відэазвароце.

Сёння для вывазу мірных грамадзян быў арганізаваны гуманітарны калідор з Марыупаля. Украінскія абаронцы горада расчысцілі дарогі ад мін, знялі інжынерныя загароды і г.д.

Тым не менш, акупанты не выпусцілі дзяцей, жанчын, пажылых людзей з горада. Вораг пачаў атаку менавіта ў напрамку гуманітарнага калідора”, — заяўляюць у Мінабароны Украіны.

Больш за 600 тысяч жыхароў Харкава пакінулі горад у рамках эвакуацыі

Больш за 600 тысяч жыхароў Харкава пакінулі горад у рамках эвакуацыі. Аўтамабільныя дарогі перагружаныя. Да вайны насельніцтва Харкава без уліку агламерацыі перавышала 1 мільён 400 тысяч чалавек.

Інфармацыя ад кіеўскіх уладаў: працуе ўся інфраструктура і медыцынская галіна. Інтэнсіўна працуюць бальніцы — яны даступныя ўсім жыхарам і параненым. Супрацоўнікі ЖКГ забяспечваюць працу цеплавых сетак, каналізацыі і г.д. У горадзе ёсць электрычнасць і сувязь.

Транспарт працуе з 8:00 да 19:00 у скарочаным складзе толькі па асобных маршрутах. Многія людзі, якія працуюць у транспартнай галіне, задзейнічаны ў абароне сталіцы. Гуманітарны штаб працягвае працаваць.

З украінскага горада Сумы пачалася эвакуацыя грамадзянскага насельніцтва

Абвешчаны рэжым цішыні.  Гэта адзіны гуманітарны калідор, які ўзгаднілі ўкраінскія і расейскія ўлады.

Расейскія ўлады прапанавалі яшчэ некалькі гуманітарных калідораў, але ўсе яны вялі ў Расею ці Беларусь, а адтуль — таксама ў Расею. Украінскі бок заяўляе, што расіяне плануюць сарваць эвакуацыю і рыхтуюць маніпуляцыі з маршрутам, перадае hromadske.ua.

У Палтаву плануюць вывезці мірных жыхароў, у там ліку замежных студэнтаў. Жыхарам, якія застануцца ў горадзе, перададуць прадукты харчавання і медыкаменты.

Расейскія войскі 7 сакавіка нанеслі авіяўдар па Сумах і Ахтырцы Сумскай вобласці

У выніку авіяўдару па жылым сектары Сумаў 7 сакавіка, паводле папярэдніх звестак, загінулі дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый. Раней кіраўнік Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітро Жывіцкі паведаміў, што расейскія войскі 7 сакавіка нанеслі авіяўдар па Сумах і Ахтырцы Сумскай вобласці. Акрамя таго, ён паведаміў, што ўдзень 7 сакавіка ў Сумскім раёне чатыры байцы тэрытарыяльнай абароны загінулі падчас бою з расейскімі войскамі.

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, страты расейскіх вайскоўцаў перавысілі 12 тысяч чалавек

Цягам сутак расейцы перагрупавалі найбольш баяздольныя часткі для штурму Кіева

Для штурму акупанты плануюць задзейнічаць падраздзяленні са складу: спецыяльнага палка Расгвардыі імя Рамзана Кадырава (Грозны), 27 атрада СПП «Кузбас» (Кемерава), 604 цэнтра СПП «Віцязь» (Масква) і прыватнай ваеннай кампаніі «Ліга» (былая «Вагнера»). Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.

***

Еўразвяз разглядае рэжым Лукашэнкі як суагрэсара ў вайне РФ супраць Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве ЕЗ, апублікаванай падчас спецыяльнага пасяджэння Пастаяннага савета АБСЕ ў панядзелак у Вене, паведамляе „Укрінфарм”.

„Поўнамаштабная вайна прэзідэнта Пуціна супраць Украіны з’яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права і Статута ААН і падрывае еўрапейскую і глабальную бяспеку і стабільнасць. Гістарычная рэзалюцыя ГА ААН на мінулым тыдні паказала, што міжнародная супольнасць адзіна выступае супраць расейскай захопніцкай вайны. Расея, з удзелам рэжыму Лукашэнкі як суагрэсара, нясе поўную адказнасць за ахвяры сярод людзей, раненні і разбурэнні”, — гаворыцца ў заяве.

ЕЗ выступіў з патрабаваннем да Расеі „неадкладна спыніць свае ваенныя дзеянні, вывесці ўсе свае войскі з усёй тэрыторыі Украіны і поўнасцю паважаць тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і незалежнасць Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў і тэрытарыяльных вод». Таксама Расея «павінна спыніць сваю кампанію дэзінфармацыі і кібератак”.

„Мы таксама паўтараем наш заклік да Беларусі не садзейнічаць расейскай агрэсіі і выконваць свае міжнародныя абавязацельствы. ЕЗ рашуча падтрымлівае неад’емнае права Украіны на самаабарону, а таксама намаганні ўкраінскіх Узброеных сіл па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і насельніцтва Украіны ў адпаведнасці з артыкулам 51 Статута ААН”, — гаворыцца ў заяве ЕЗ.

* * *

Ратуючыся ад вайны, з Украіны ўжо выехалі 1 мільён 700 тысяч чалавек.

Пра гэта паведамляе Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў. Большасць уцекачоў — у Польшчы, якая прыняла больш за мільён чалавек. Больш за 180 тысяч украінцаў — у Венгрыі, 128 тысяч — у Славакіі. Так званая “Спецаперацыя” Расеі справакавала сапраўдную гуманітарную катастрофу. Бо акрамя ўцекачоў, у разбураных гарадах Украіны пакутуюць без вады, ежы, электрычнасці і ацяплення мільёны жыхароў.

 У той жа час ААН накіравала ў Расею экспертаў для абмеркавання з Мінабароны РФ гуманітарных калідораў ва Украіне для выезду насельніцтва і дастаўкі гуманітарнай дапамогі.

* * *

Вораг значна запаволіўся, на акупаванай тэрыторыі працуе ФСБ паведамляе Генштаб Украіны.

Міністэрства абароны паведамляе пра запаволенне прасоўвання праціўніка, а на часова акупаваных тэрыторыях расейскія акупанты ўжываюць гвалт і псіхалагічны ціск на жыхароў.  

Па наяўных звестках створана да 10 тактычных груп псіхалагічнай барацьбы з задачамі весці агітацыйную работу з мясцовым насельніцтвам.

Наступам Узброеных сіл Украіны акупанты запалохваюць насельніцтва паўночнай часткі часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Акрамя таго, ФСБ стварае там аператыўныя групы для працы з насельніцтвам, у прыватнасці па выяўленні супраціву.

* * *

Генеральны штаб УСУ даў аператыўную інфармацыю станам на 6-ю гадзіну раніцы 8 сакавіка:

Розпочато тринадцяту добу героїчного протистояння Українського народу російському воєнному вторгненню.

Противник продовжує наступальну операцію, але темп просування його військ значно уповільнився.

Угруповання сил оборони продовжує вести оборонну операцію у межах Південної, Східної та Північної операційних зон по визначених рубежах.

На Сіверському напрямку триває героїчна оборона міста Чернігова. Сили оборони міста Києва продовжують захищати столицю по зовнішньому рубежу оборони та на додатково визначених напрямках.

У Південній операційній зоні проводиться оборонна операція вздовж державного кордону та здійснюється прикриття морського узбережжя, ведуться оборонні бої у передмісті Миколаєва.

На інших напрямках триває стабілізаційна операція та виконуються завдання територіальної оборони у визначеній операційній зоні. Угруповання Повітряних Сил Збройних Сил України здійснює успішне відбиття ракетно-авіаційних ударів та засобів повітряного нападу противника, протиповітряне прикриття критичних об’єктів України та угруповань військ.

Окупанти деморалізовані та все частіше вдаються до мародерства та порушень норм Міжнародного гуманітарного права щодо ведення воєнних конфліктів. Так у Харківській, Сумській, Чернігівській та Київській областях, на територіях, що тимчасово зайняті російськими окупантами, широко фіксуються факти, грабежі, насильницьких дії щодо місцевих мешканців, захоплення цивільних помешкань, використання сільськогосподарських ангарів для стоянки військової техніки, облаштування вогневих позицій в густонаселених районах та об’єктах цивільної інфраструктури.

На територіях Херсонської та Миколаївської областей, що тимчасово зайняті ворогом, після 24 лютого 2022 року, для впливу на місцеве населення окупанти використовують підрозділи психологічної боротьби. За наявною інформацією створено до 10 тактичних груп психологічної боротьби із завданнями, щодо проведення пропагандистської роботи з місцевим населенням.

Окупанти залякують населення північної частини тимчасово окупованої території АР Крим наступом Збройних Сил України. Крім того, ФСБ створює там оперативні групи для роботи з населенням, зокрема для виявлення спротиву.

Боротьба триває! Разом переможемо! Слава Україні!

Страты Расеі пасля 12 дзён яе агрэсіі ва Украіну ацэньваюцца ўкраінскім Генштабам наступнымі лічбамі:

Асабовы склад: больш 11000 чалавек
Танкі 290
Самалёты: 46
Верталёты: 68

***
Міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў ацаніў шкоды і страты інфраструктуры нацыянальнага транспарту, якія прынёс ваенны напад Расеі, на больш як дзесяць мільярдаў даляраў.

13-ы дзень Украіна трымае гераічную абарону ад расейскага агрэсара.

фота @.hromadske_ua (Telegram)

Уначы адбыўся авіяўдар па Сумах

Расейскія вайскоўцы ўначы ажыццявілі авіяналёт на Сумы, паведаміў кіраўнік Сумскай вобласці Дзмітрый Жывіцкі. Па яго словах, пацярпелі ў тым ліку і жылыя кварталы.

Днём у горадзе таксама было неспакойна, напісаў Жывіцкі: «Сумскі раён. Гарачыя і складаныя суткі для ўсяго раёна і горада. Днём нашы байцы тэрытарыяльнай абароны прынялі няроўную бітву з ворагам. Чацвёра маладых хлопцаў загінулі».

А па горадзе Ахтырка з боку расейцаў ішоў артылерыйскі агонь, таксама ёсць загінулыя – каля 10 чалавек.

Расея стала самай падсанкцыйнай дзяржавай свету

У спісе краін, на якія накладзена больш за ўсё санкцый, Расея апярэдзіла Іран. На трэцяй пазіцыі Сірыя. Далей ідуць Паўночная Карэя, Вэнэсуэла, М’янма і Куба. Супраць Расеі ў гэты момант дзеюць 5800 розных санкцыйных абмежаванняў.