Вайна ва Украіне: адбыўся чарговы абмен палоннымі
37-ы дзень вайны ва Украіне. У Запарожскай вобласці адбыўся абмен палоннымі паміж Украінай і Расеяй.

Вызваленыя 86 украінскіх вайскоўцаў, сярод якіх 15 жанчын. Пра гэта распавядае намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Цімашэнка. Па яго словах, вызваленыя вайскоўцы ўжо знаходзяцца ў бяспечным месцы і цяпер іх жыццю нічога не пагражае.
З расейскага боку інфармацыі пра колькасць вызваленых палонных пакуль няма.
Дадамо, што цяпер украінскае заканадаўства дапоўненае новымі тэрмінамі «дзяржава-тэрарыст» і «сімволіка ваеннага ўварвання расейскага неанацысцкага таталітарнага рэжыму ва Украіну». Забароненая любая прапаганда расейскага рэжыму, акту агрэсіі супраць Украіны з боку Расеі, у тым ліку выкарыстанне сімволікі ўварвання.
Беларускае Радыё Рацыя
