Вайна ва Украіне: беспілотнікі атакавалі Крым



508-ы дзень вайны. Улады акупаванага Севастопаля заявілі, што ноччу адбылася „масіраваная і працяглая” атака на Крым.

Паводле заявы так званага губернатара Севастопаля Міхаіла Разважаева, ніякія абʼекты ні ў горадзе, ні ў акваторыі не пацярпелі. Галоўнай мэтай беспілотнікаў, паводле яго, быў Севастопаль.

Сярод іншага, за час поўнамаштабнае агрэсіі страты расейскага войскаў асабовым складзе вырасьлі амаль да 240 тыс. Падлік вядзе Генштаб Украіны. За суткі паказчык вырас на 500, маюцца на ўвазе забітыя ды параненыя вайскоўцы.