Вайна ва Украіне: чарговы абмен палоннымі
346-ы дзень вайны. Міністэрства абароны Расеі 4 лютага паведаміла аб вяртанні 63 расейскіх вайскоўцаў у выніку абмену палоннымі. У сваю чаргу ўлады Украіны паведамілі, што дадому вярнуліся 116 украінцаў.

Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў, што сярод іх — «абаронцы Марыупаля, херсонскія партызаны, снайперы з бахмуцкага напрамку». Акрамя таго, па словах Ермака, ва Украіну ўдалося вярнуць целы загінулых замежнікаў-валанцёраў, а таксама цела загінулага ўкраінскага добраахвотніка, які служыў у Французскім замежным легіёне.
У пасце Мінабароны Расеі сказана, што сярод вызваленых былі асобы «ўразлівай катэгорыі», абмен якіх стаў магчымы «дзякуючы пасрэдніцтву кіраўніцтва Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў».
Беларускае Радыё Рацыя
