Вайна ва Украіне: грамадзянаў заклікаюць набываць генератары на зіму



592-і дзень вайны ва Украіне. Грамадзянам трэба купляць генератары і аналагічныя прыборы на зіму.

Як паведаміў міністр энергетыкі Герман Галушчанка, дзяржава будзе рабіць усё магчымае, каб яны не спатрэбіліся. 

Тым часам, чыгуначны рух на мяжы Паўночнай Карэі і Расеі вырас на гэтым тыдні да самага высокага ўзроўню за апошнія гады. Як паведамляе аналітычны цэнтр ЗША, гэта сведчыць аб пастаўках Пхеньянам зброі ў Маскву пасля таго, як кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі паглыбленне вайсковага супрацоўніцтва. Спадарожнікавыя здымкі паказалі «беспрэцэдэнтныя» пастаўкі.

Беларускае Радыё Рацыя