Вайна ва Украіне: Камандзіры „Азова” вяртаюцца на радзіму з Турэччыны



500-ы дзень вайны. Вынік візыту прэзыдэнта Украіны Уладзімера Зяленскага ў Турэччыну – камандзіры «Азова» едуць дадому, піша агенцыя УНІАН.

Украінскія воіны Дзяніс Пракапенка, Святаслаў Паламар, Сяргей Валынскі, Алег Хаменка, Дзяніс Шлега вяртаюцца з Турэччыны ва Украіну. Нагадаем, абаронцы Азоўсталі ў Марыюпалі гераічна трымалі абарону каля двух месяцаў, адцягваючы на сябе сілы расейскіх акупантаў і не даючы ім прасоўвацца на іншыя напрамкі. 16 траўня мінулага годуа камандзіры падраздзяленняў, якія знаходзіліся на «Азоўсталі», атрымалі загад ад вышэйшага камандавання захаваць жыццё асабовага складу. Было эвакуявана агулам каля 1,7 тыс. абаронцаў.

Па ўмовах абмену з Расеяй камандзіры «Азова» павінныя былі знаходзіцца ў Турэччыне пад асабістай пратэкцыяй прэзідэнта Рэджэпа Тайіпа Эрдагана да канца вайны.