Вайна ва Украіне: Кіеў вяртаецца да нармальнага жыцця



46-ы дзень вайны. Кіеў вяртаецца да нармальнага жыцця: у горадзе ўжо працуюць больш за 900 магазінаў і каля 460 кавярняў. Такія звесткі прыводзіць гарадская адміністрацыя. Таксама функцыянуюць 35 рынкаў, каля 340 цырульняў і барбершопаў.

Фота: Getty Images 

А ў занятым расейцамі Херсоне  сёння адбываецца чарговы мірны праўкраінскі мітынг. Акупанты спрабуюць яго разагнаць. Відавочцы паведамляюць пра стрэлы.

Тым часам брытанская разведка паведамляе, што Расея спрабуе павялічыць колькасць войскаў за кошт вайскоўцаў, звольненых з 2012 года. Гэта адбываецца з-за страт, якія растуць ва Украіне. Таксама ідзе вярбоўка кадраў у Прыднястроўі. Наколькі паспяхова гэта атрымліваецца, ваенныя Вялікабрытаніі не паведамляюць.

Беларускае Радыё Рацыя