Вайна ва Украіне: расейцы ўдарылі па цэнтры Харкава



590-ы дзень вайны. „Горад Харкаў пад абстрэлам. Ёсць інфармацыя пра ўдар па цэнтры горада”, – пра гэта паведаміў зранку гарадскі галава Ігар Церахаў. Кіраўнік АВА Алег Сінягубаў таксама папярэдзіў пра напад. “Увага, акупанты наносяць удары! Жыхары Харкава і вобласці знаходзьцеся ў свовішчах!”, – напісаў ён. 

Фота: фэйсбук кіраўніка МУС Ігара Кліменкі

«Пад заваламі знайшлі дзіця 10 гадоў, на жаль, хлопчык загінуў. Папярэдне, пацярпелі 16 чалавек, у тым ліку 11-месячнае дзіця. На месцы працуюць ратавальнікі, разбіраюць завалы», — напісаў у сваім тэлеграме кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Церахаў.

Падчас ранейшага ракетнага ўдару па кавярні-краме ў в. Граза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны загінулі ўдава і сын вайскоўца, памінкі якога праводзілі пасля перапахавання. Да гэтага вайсковец быў пахаваны ў Дняпры, а сваякі хацелі правесці перапахаванне ў вёсцы Граза, адкуль ён быў родам. Пахаванне арганізоўвала сям’я загінулага вайскоўца, а менавіта сын і жонка. Сын перапахаванага таксама быў вайскоўцам. Як паведамлялася, 5 кастрычніка расейцамі быў нанесены ракетны ўдар, як мяркуецца Іскандэрам-М, па кавярні-краме. У выніку 51 чалавек загінуў, 6 шпіталізаваныя з раненнямі. 

Удар быў нанесены прыцэльна, следчыя і аператыўнікі шукаюць наводчыкаў. Мінулай ноччу ў Севастопалі ў акупаваным Крыме былі чутныя выбухі. Telegram-каналы паведамілі пра напад марскіх дронаў.

Беларускае Радыё Рацыя