Вайна ва Украіне: расейцы зруйнавалі бібліятэку ў Херсоне



627-ы дзень вайны. Расейскія войскі зноў актывізаваліся на Бахмуцкім напрамку, паведамляе камандадаванне Сухапутных войскаў Украіны. Акупанты спрабуюць адбіць страчаныя пазіцыі, але напады ворага адбіваюцца сіламі абароны. У прыватнасці раёне Іваноўскага каля 100 акупантаў за суткі распачалі 9 спроб штурму, але амаль усе былі знішчаны ваярамі 23-га батальёна спецыяльнага прызначэння Прэзідэнцкай брыгады пры падтрымцы снайперскай групы „Прывід Бахмута”.

Таксама на гадавіну вызвалення Херсону ад расейскіх акупантаў расейскі бок нанёс па ўкраінскім горадзе чарговы ўдар. Праціўнік біў па абласной універсальнай навуковай бібліятэцы імя Алеся Ганчара, паведамілі ў Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі. Будынак мае значныя пашкоджанні, пачаўся пажар, больш за паўтары гадзіны ратавальнікі ліквідавалі полымя. Пацярпелых няма. 

Нагадаем, Херсон вызвалілі 11 лістапада 2022 года. Горад так і застаўся адзіным абласным ва Украіне, які расейцам удалося ўзяць і ўтрымліваць там кантроль. У вызваленні Херсона бралі ўдзел і беларускія добраахвотнікі.

Беларускае Радыё Рацыя