Вайна ва Украіне: Расея не дасягнула ніводнай з пастаўленых мэтаў
80-ы дзень вайны. Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц распавёў, што падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным не ўбачыў змены пазіцыі Расеі па Украіне. Гутарка кіраўнікоў дзвюх краін працягнулася больш за паўтары гадзіны.
На думку Шольца, Расея да гэтага часу не дасягнула ніводнай з мэтаў, пастаўленых перад пачаткам вайны ва Украіне. У прыватнасці, Украіна працягвае адстойваць свае тэрыторыі, а NATO толькі ўмацоўвае свае сілы на ўсходнім флангу. І альянс стане яшчэ мацнейшым, калі Фінляндыя і Швецыя далучацца да NATO.
«Самі расейскія вайскоўцы панеслі значныя страты, якія значна большыя, чым за дзесяцігоддзе афганскай кампаніі Савецкага Саюзу», — канстатаваў Шольц. На ягоную думку, Пуціну «паступова павінна стаць ясна, што адзінае выйсце з гэтай сітуацыі — гэта дамовіцца з Украінай».
Беларускае Радыё Рацыя