Вайна ва Украіне: скон Прыгожына яшчэ не пацверджаны
15 гадоў таму
563-і дзень вайны. Акупанты хаваюць штабы на фоне наступу ЗСУ і змяняюць «агнявую дактрыну». Пра гэта піша амерыканскі Інстытут вывучэння вайны.
Расейцы перанеслі штабы за межы дасяжнасці большасці ўкраінскіх ударных сістэм і размясцілі перадавыя камандныя пункты за добра абароненымі пазіцыямі.
Тым часам, у ГУВ Украіны намякнулі, што смерць уладальніка расейскае ПВК Вагнэр Яўгена Прыгожына яшчэ не пацверджана. Прадстаўнік украінскай выведкі Вадзім Скібіцкі нагадаў, што гісторыя з авіякатастрофай з удзелам Прыгожына ўжо была, але тады ён выжыў. «Гэта Расея, яе складана зразумець», – сказаў Скібіцкі.