Вайна ва Украіне: у акупаванай Новай Кахоўцы падарвалі адзінароса



591-ы дзень вайны ва Украіне. У акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці ўзарвалі калабаранта Уладзіміра Малава.

Фота: hvylya.net

Цяпер калабарант знаходзіцца ў цяжкім стане. Малава расейцы прызначылі так званым выканаўчым сакратаром аддзялення партыі «Адзіная Расея» ў Новай Кахоўцы.

Пасля правядзення псеўдавыбараў яго абралі ў Савет дэпутатаў горада.

Новую Кахоўку ў Херсонскай вобласці захапілі яшчэ 24 лютага мінулага года.