Вайна ва Украіне: жыхароў Крыма заклікаюць рыхтавацца да эвакуацыі



188-ы дзень вайны. Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк папярэдзіў у твітары жыхароў Крыма аб неабходнасці рыхтавацца да эвакуацыі, каб пазбегнуць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

«Зразумела, што для Украіны жыцці грамадзян — безумоўны прыярытэт. Таму мы ўжо распрацоўваем эвакуацыйныя маршруты для жыхароў акупаванага Крыма, якія жадаюць пакінуць паўвостраў на час актыўнай дэакупацыі. Пакуль жа просім усіх трымацца далей ад ваенных аб’ектаў і праверыць сховішчы».

Тым часам міністр замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба ў інтэрв’ю Радыё Свабода выказаўся пра тое, што Еўразвязу варта дазволіць выдачу візаў для «сапраўдных апанентаў Пуціна», але астатнім неабходна забараніць уезд, паколькі лічыць вайну Расеі супраць Украіны адказнасцю толькі Пуціна — «гэта самападман». Кіраўнік МЗС Украіны прызнаў няправільнай калектыўную адказнасць, «калі ўсе вінаватыя аўтаматычна праз дзеянні аднаго чалавека». Ён лічыць, што трэба захаваць акно магчымасцяў для расейскіх дысідэнтаў.

 Беларускае Радыё Рацыя