Вайскоўцаў РФ у Беларусі стала ў тры разы менш
Расейскіх вайскоўцаў у Беларусі стала ў тры разы менш, іх перакідваюць на вайну.
Пасля праходжання навучання ў Беларусі, Расея адпраўляе сваіх вайскоўцаў на ўсход Украіны, расказаў прадстаўнік Дзяржаўнай пагранслужбы Украіны Андрэй Дземчанка ў эфіры тэлемарафону.
„Колькасць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Беларусі цяпер значна меншая, чым гэта было некалькі месяцаў таму. Раней, паводле нашых дадзеных, іх там знаходзілася каля 10 -11 тысяч. Цяпер гэта каля 2800 вайскоўцаў, якія, як правіла, задзейнічаныя на палігонах для навучання”, – адзначыў ён.
Уздоўж мяжы, паводле яго слоў, няма вялікай колькасці тэхнікі або вайскоўцаў. З тэрыторыі Беларусі няма абстрэлаў, але працягваюць запускаць беспілотнікі.
Крыніца: dw_belarus