Вайсковых вучэнняў «Захад» сёлета не будзе



Вайсковых вучэнняў «Захад» сёлета не будзе — цяпер афіцыйна. Пра гэта сказаў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Раней пра адмену традыцыйных беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2023» паведамляла на падставе сваіх крыніц брытанская разведка. Паводле яе, гэта адбываецца праз недастатковую колькасць войскаў і тэхнікі, даступных для ўдзелу ў вучэннях. Да таго ж нездавальняючыя вынікі расейскіх вайскоўцаў ва Украіне паказалі, што стратэгічныя вучэнні маюць абмежаваную навучальную каштоўнасць і ў асноўным носяць паказны характар.

Беларусь і Расея праводзілі сумесныя буйныя вучэнні раз на два гады. Вучэнні праводзіліся па чарзе ў дзвюх краінах. У Беларусі яны называліся „Захад”. Апошні раз іх правялі ў 2021 годзе.