Валер Карбалевіч: Для Беларусі гэта беспрэцэдэнтныя санкцыі



Наколькі моцныя эканамічныя санкцыі ўвёў, супраць уладаў Беларусі Еўрапейскі звяз і ці здолеюць яны паўплываць на  беларускі рэжым, абмяркоўваюць эксперты.

 

 

Палітолаг Валер Карбалевіч у прыватнасці кажа, што ўсё залежыць ад таго, з якімі раней уведзенымі санкцыямі параўноўваць.

– Калі параўноўваць з тымі санкцыямі, якія былі раней, то зразумела, што такіх санкцый яшчэ не было. Гэта сапраўды беспрэцэдэнтныя. Калі параўноўваць, напрыклад, з тымі санкцыямі, якія ўводзілі супраць іншых краін, напрыклад, Ірана, то сапраўды, мы не дацягваем да таго ўзроўню жорсткасці. Яны лягчэйшыя, слабейшыя і г.д.

Еўразвяз у пятым пакеце санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі ўвёў фінансавыя абмежаванні, уключаючы закрыццё доступу да еўрапейскіх рынкаў капіталу, забарону на страхаванне беларускага ўрада і дзяржорганаў. Еўрапейскі інвестыцыйны банк спыняе фінансаванне праектаў у дзяржаўным сектары. Краіны ЕЗ таксама павінны абмежаваць удзел сваіх банкаў у дзяржаўных праектах Беларусі. Санкцыі з’яўляюцца адказам на „парушэнні правоў чалавека, жорсткія рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, дэмакратычнай апазіцыі і журналістаў, а таксама на прымусовую пасадку самалёта Ryanair у Менску з наступным затрыманнем журналіста Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапегі”, гаворыцца ў паведамленні Еўрапейскай рады.

Журналіста-палітвязня Рамана Пратасевіча рэжым будзе выкарыстоўваць далей. Тым больш, калі ўлічваць, што ягонае затрыманне ў Менску пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair абярнулася закрыццём паветранае прасторы ды сектаральнымі санкцыямі Еўразвязу. У гэтым упэўнены палітолаг Валер Карбалевічм. Разам з тым эксперт лічыць вартым улічваць, што Пратасевіч кажа не сваім голасам і не свае думкі, а тое, што выгодна ўладам Беларусі.

– У прынцыпе, тое, што кажа Пратасевіч, ужо цэлы год кажуць беларускія медыя. Цяпер тое ж самае паўтарае Пратасевіч. Ён бэсціць апазіцыю, дыскрэдытуе праціўнікаў, хваліць Лукашэнку. Нічога новага, у прынцыпе, ён не кажа. Гэта казалі і працягваюць казаць дзяржаўныя медыя.

Валер Карблевіч параўноўвае Рамана Пратасевіча з Юрыем Васкрасенскім, які таксама «няпроста нешта кажа на тэлекамэру, а дэманструе, што перайшоў на іншы бок палітычных барыкадаў». Гэта пэўная мадэль паводзінаў для ўсіх палітвязняў, якія хочуць датэрмінова выйсці на свабоду, зазначае эксперт.

Цалкам размова:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя