Валер Карбалевіч: Галасаваць „за” ці „супраць” новай Канстытуцыі?



Рэферэндум па новай Канстытуцыі Беларусі плануецца правесці ў лютым наступнага году.

Аднак у праціўнікаў Лукашэнкі няма ніякае зразумелае стратэгіі ўдзелу ў гэтай кампаніі, заўважае палітычны аналітык Валер Карбалевіч:

– Прыйсці на выбарчы ўчастак, і што, за што галасаваць? За новую Канстытуцыю, якую прапануе Лукашэнка? Вялікага энтузіязму, я гляджу, няма. Калі толькі Лукашэнка прапанаваў бы нейкі алгарытм, сказаў бы, што вось, калі народ прагаласуе за Канстытуцыю, то будуць датэрміновыя выбары і я сыходжу. То ў такім варыянце можа было б нешта абмяркоўваць, нейкі станоўчы парадак дня. Прыйсці і галасаваць супраць гэтай Канстытуцыі? Значыць, застаецца старая Канстытуцыя, паводле якой Лукашэнка можа дасядзець да канца цяперашняй кадэнцыі – да 2025 года. Гэта горшы варыянт.

Эксперт не выключае, што апаненты Лукашэнкі абяруць байкот, і гэта ніяк не перашкодзіць правядзенню рэферэндуму.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя