Валер Карбалевіч: Крызіс у беларускай апазіцыі працягваецца



Крызіс ў беларускай апазыцыі толькі працягваецца. Пра што сведчыць ініцыятыва з праверкай подпісаў, сабраных за патэнцыйную кандыдатку ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Так пракаментаваў ў нашым эфіры гэту ініцыятыву палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.

karbalevicz

Паводле яго, шэраг апазіцыйных палітыкаў не хоча бачыць палітычнай вагі, якую цяпер набірае кампанія “Гавары праўду!” і яе патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты. Падчас гэтай выбарчай кампаніі разнагалоссі ў апазіцыйных колах вельмі моцныя – заўважае аналітык.

– Палітычныя структуры не давяраюць адны адным. Ад апазіцыйных палітыкаў толькі адна Таццяна Караткевіч фактычна становіцца кандыдатам на рэгістрацыю. Палітык, які пераходзіць такі рубеж, набірае пэўную палітычную вагу. Зразумела, што палітычная вага, палітычны ўплыў кампаніі “Гавары праўду!” будуць нарастаць. А ніхто не хоча канкурэнцыі.

У сваю чаргу Таццяна Караткевіч заяўляе, што яе ініцыятыўная група «адкрытая для праверкі подпісаў», якую хоча правесці грамадская група ў складзе прадстаўнікоў руху «За Свабоду», Партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і кампаніі «Наш дом».

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя