Валер Карбалевіч: Лукашэнка загадзя ведае, як прагаласуе народ
Лукашэнка вучыць дэпутатаў працаваць. Пра якую дэмакратыю тут можна гаварыць, каментуе пасланне кіраўніка дзяржавы да народу парламента аналітык Валер Карбалевіч.
Валер Карбалевіч (Фота svaboda.org)
У новым складзе Палаты прадстаўнікоў Лукашэнка хацеў бы бачыць 30% дэпутатаў папярэдняга склікання:
– Ну бачыце, Аляксандр Рыгоравіч мудры чалавек, ён загадзя ведае, як прагаласуе народ, як прагаласуюць выбаршчыкі. Таму ўсе яго ўказанні з дакладнасцю выконваюцца. Звярнуў увагу яшчэ на тое, што Лукашэнка ўвогуле даваў інструкцыі, як трэба працаваць Палаце прадстаўнікоў, для дэмакратычнай краіны гэта нонсэнс таму, што гэта другая галіна ўлады, ну а для Беларусі гэта звыклая справа.
Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гэтая выбарчая кампанія “будзе экзаменам палітычнай культуры нашага грамадства”.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя