Карбалевіч: Падпольная інаўгурацыя пацвердзіла сумнеў у легітымнасці Лукашэнкі
Без грамадства, СМІ і дыпламатаў. У Менску адбылася раптоўная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі.
Значэнне такой падзеі для краіны прааналізаваў палітолаг Валер Карбалевіч:
– Калі б легітымнасць была сапраўдная, рэальная, то не трэба было б хавацца ад грамадства. Можна было правесці гэту інаўгурацыю як усенароднае свята, з вялікай колькасцю людзей, загадзя абвешчанае. Але Лукашэнка схаваўся, падпольна фактычна правёў. Гэта сведчыць пра тое, што ён разумее, у якой сітуацыі ён знаходзіцца. Ён выдатна разумее, што ніякіх 80% у яго падтрымку няма. Адсюль і такая форма інаўгурацыі.
На думку эксперта, патаемная інаўгурацыя Лукашэнкі сведчыць пра пачатак новых палітычных працэсаў у краіне на фоне агульнай слабасці рэжыму.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск