Валер Карбалевіч пра магчымыя крокі Захаду
У тым ліку ў адказ на актыўныя дзеянні беларускай дыяспары Еўропа і ЗША ўвялі эканамічныя санцкыі, якія не дазвалілі замежным урадам вярнуцца ў камфортны стан business as usual у адносінах да лукашэнкаўскага рэжыму. Цяпер Лукашэнка падпісаў дарожныя карты з Расеяй і рухаецца ў бок інтэграцыі. Якую рэакцыю Захаду чакаць на збліжэнне паміж Расеяй і Беларуссю? І ці мелі сапраўды сэнс эканамічныя санкцыі ў боку Еўропы і ЗША?
Пра магчымыя крокі Захаду разважае палітолаг Валер Карбалевіч:
– Захад толькі яшчэ больш упэўніўся ў тым, што тая лінія паводзінаў, тая палітыка, якую прынялі заходнія краіны – Еўрапейскі Звяз ЗША, яна правільная і зварочваць з яе не будуць. Саюзная праграма, стане дадатковым аргументам на карысць правільнасці іх палітыкі.
Эксперты сыходзяцца ў тым, што асаблівую засцярогу Захаду выклікае той факт, што Беларусь цалкам памяняла палітыку ў адносіне да Украіны. Замест нейтральна-прымірэнчай ролі рэжым Лукашэнкі гатовы аддаць поўнач краіны для размяшчэння там сілаў вядзення гібрыднай вайны з Украінай у інтарэсах Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя