Валер Карбалевіч пра небяспеку расейскага ўварвання ў еўрапейскія краіны



Многія еўрапейскія медыі, у тым ліку польскія і літоўскія, звяртаюць увагу на небяспеку расейскага ўварвання. Наколькі рэальнае развязанне вайны з Расеяй у сучаснай гісторыі?

IMG_3609

На думку беларускага палітычнага аглядальніка Валерыя Карбалевіча, тэарэтычна нельга выключаць кожнага развіцця падзей:

 – Мы ведаем шмат прыкладаў, калі вайна пачыналася, калі яе ніхто не хацеў. Класічны прыклад – першая Сусветная вайна, гэтай вайны ніхто не хацеў, але кожны бок рабіў такія крокі і адступаць не хацеў, спадзеючыся, што другі бок спужаецца, пасля таго, як былі падпісаныя дамовы пра перамір’е ў Менску, верагоднасць вайны зменшылася, нягледзячы на тое, што гэта перамір’е не выконваецца. 

«З аднаго боку Расея хоча нейкага замірэння, з іншага – Украіна не мае рэсурсаў працягваць вайну, якая таксама абсалютна не патрэбная Захаду. Таму канфлікт не ўрэгулюецца, але будзе замарожаны па прыкладзе Прыднястроўя або Нагорнага Карабаха», – дадае Валер Карбалевіч. Аглядальнік прымае ўдзел у Кангрэсе беларускіх даследчыкаў у Коўне, дзе тэма Украіны стала адной з галоўных.

Яна Запольская. Беларуская Радыё Рацыя