Валер Карбалевіч: Рэгістрацыя партый перспектываў не мае



Пра стварэнне новых партый абвяшчаюць у Беларусі. У прыватнасці, з падобнымі заявамі выступілі паплечнікі Віктара Бабарыкі, лідар Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка, сустаршыня «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў, экс-кіраўнік штаба Валера Цапкалы Андрэй Ланкін.

На думку палітаналітыка Валера Карбалевіча, рэгістрацыя гэтых партый пры цяперашнім рэжыме перспектываў не мае. Але эксперт бачыць сэнс у тым, каб заняць нечым людзей у перыяд палітычнага бясчасся:

– Прычым заняць нечым такім легальным, якое не забаронена беларускім заканадаўствам. На вуліцу выходзіць зараз небяспечна, а вось збірацца ствараць партыю пакуль што не забаронена. Я вельмі баюся, што пасля перарэгістрацыі партый, а гэта абвесціў Лукашэнка, апазіцыйных партый не застанецца ўвогуле.

Нагадем, што ў Менску таксама адбыўся ўстаноўчы сход прарасейскай партыі «Саюз», а пралукашэнкаўскае аб’яднанне «Белая Русь» мае намер перафарматавацца ў «Партыю народнаго адзінства». Небяспечнымі для ўлады, на думку Карбалевіча, могуць стаць анансаваныя электаральныя кампаніі, бліжэйшыя з якіх мясцовыя выбары і рэферэндум па Канстытуцыі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя