Валер Карбалевіч: Сілавое далучэнне Беларусі да Расеі малаверагоднае
Менск – Масква. Лукашэнка і Пуцін дэманструюць, што ў стасунках паміж краінамі ўсё ok, хаця рэальных вынікаў пасля іхніх перамоваў у Сочы па-ранейшаму няма. На гэта зьвятае ўвагу палітолаг Валер Карбалевіч:
– Сілавое далучэнне Беларусі да Расеі можа не толькі не падвысіць рэйтынг Пуціна, а наадварот – выклікаць раздражненне, маўляў, ну вось, цяпер яшчэ і Беларусь павесяць на наш бюджэт. І тады што? Тады заробкі, пенсіі яшчэ больш упадуць. На гэтым фоне няма ніякага сэнсу сілавога варыянту адносна Беларусі.
Прытым, судзячы па звароце Пуціна да Федэральнага сходу, курс на паглыбленую інтэграцыю Расеі з Беларуссю ёсць стратэгічным рашэннем Масквы.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя