Валер Карбалевіч: Святлана Ціханоўская – сімвал беларускага супраціву



Палітолаг Валер Карбалевіч пракаментаваў сустрэчу ў Вільні прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.

Як вядома, прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон 29 верасня сустрэўся ў Літве з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай.

Ціханоўская атрымала абяцанне дапамогі ў імкненні да перамоваў па ўрэгуляванні палітычнага крызісу і вызваленні палітычных вязняў.

Валер Карбалевіч: Гэта паўтарэнне сітуацыі 2005-2006 гадоў, калі адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча ў Еўропе сустракалі на самым высокім узроўні. Тады ён сустракаўся і з французскім прэзідэнтам, і з лідарамі іншых краін Еўразвязу. У той жа час Лукашэнку не пускалі ў Еўропу.

Тады быў своеасаблівы гепалітычны раскол і зараз мы бачым нешта падобнае, але з адной папраўкай – сёння Лукашэнка на выбарах сапраўды не атрымаў падтрымку большасці. Гэта рэзка абвастрае і ўнутраны беларускі канфлікт, і міжнародны.

РР: Які вынік такіх сустрэч Святланы Ціханоўскай з еўрапейскімі лідарамі?

Валер Карбалевіч: Такія сустрэчы на сітуацыю ў Беларусі не паўплываюць, але ствараюць пэўны міжнародны кантэкст, у межах якіх будзе развівацца Беларусь бліжэйшым часам.

РР: Якая роля сёння адводзіцца Ціханоўскай?

Валер Карбалевіч: Святлана Ціханоўская – сімвал беларускага супраціву, яго сцяг. Менавіта ў гэтай якасці яна і выконвае сваю місію.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя