Валер Карбалевіч: У Беларусі можа адбыцца канстытуцыйны пераварот



Пра гэта папярэджвае ў сваім тэлеграм-канале палітычны аналітык Валер Карбалевіч. Калі ўлада адважыцца на маніпуляцыю з прыняццем Усебеларускім народным сходам новай Канстытуцыі, то з юрыдычнага гледзішча гэта будзе ні чым іншым, як канстытуцыйным пераваротам, зазначае эксперт.

Паводле каментару міністра фінансаў, у бюджэце на наступны год не закладзеныя грошы на правядзенне рэфэрэндуму аб новай Канстытуцыі. Хаця дзейная Канстытуцыя прадугледжвае, што перагляд паўнамоцтваў органаў кіравання можа быць прыняты толькі праз рэферэндум.

«Нікім ня выбраны УНС аб’явіць сябе найвышэйшым органам улады і на гэтай падставе прыме новую Канстытуцыю. Гэта юрыдычны нонсэнс… Прававыя маніпуляцыі з прыняццем УНС новай Канстытуцыі з юрыдычнага гледзішча будуць з’яўляцца канстытуцыйным пераваротам», – адзначае палітолаг. „Вядома, на права, закон, Канстытуцыю ўлады даўно не звяртаюць асаблівай увагі. Тым ня менш нават на тле таго юрыдычнага сваволля, якое пануе ў Беларусі, рэалізацыя задумы, на якую намякаў Лукашэнка, стане сапраўдным выклікам грамадзкай свядомасці. Гэта проста падліванне алею ў агонь народнага абурэння”.

Беларускае Радыё Рацыя