Валер Карбалевіч: Уладам нават выгадна, каб кандыдатаў было шмат



Пачаліся пікеты па збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Усяго Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55.

Па меркаванню палітолага Валера Карбалевіча, тактыка ўладаў зразумелая – адсекчы ўсіх кандыдатаў пратэсту, якія арыентуюцца на „майдан”, на вулічны пратэст. Таму і не зарэгістравалі Сяргея Ціханоўскага, якога ізалявалі падчас рэгістрацыі і выпусцілі з – пад арышту толькі ў апошні яе дзень. (Хаця і зарэгістравалі яго жонку). Не зарэгістравалі амаль усю каманду Міколы Статкевіча, сябры якой не хавалі, што галоўная іх мэта – мабілізаваць людзей падчас кампаніі дзеля пратэсту:

– Гэтую радыкальную частку адсеклі і ўлады паказалі, што будуць жорстка пераследаваць менавіта палітычныя сілы, якія скіраваны на вулічны пратэст. Засталася менш радыкальная частка, якая не заклікае на вуліцу. Я думаю, што цяпер уладам нават выгадна, каб кандыдатаў было шмат, а сярод гэтых кандыдатаў, каб былі схаваныя асноўныя кандыдаты, каб яны тут растварыліся ў гэтым натоўпе. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Валер Карбалевіч лічыць, што зараз дзяржаўныя медыі будуць казаць, што ёсць адзіны сапраўдны кандыдат – Аляксандр Лукашэнка і яшчэ паўтара дзясятка іншых, нейкіх „дзівакоў”. І ў гэтай масоўцы будуць тапіць галоўных, асноўных, і ў першую чаргу – Віктара Бабарыку, – кажа Валер Карбалевіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск