Валер Карбалевіч: Жыць стане цікавей



Пасля прэзідэнцкай кампаніі палітычнае жыццё стане цікавейшым.

karbalevicz1-700x400

Да такой высновы прыйшоў палітолаг Валер Карбалевіч:

– Сітуацыя з расейскай авіябазай – галоўнае пытанне на парадку дня беларуска-расейскіх адносін. Будзе цяжкі і зацяжны торг паміж Менскам і Масквою. Чым закончыцца – цяжка сказаць. Пачнуцца новыя крокі ў стасунках Беларусі з Захадам. Гледзячы па ўсім, адменяць санкцыі. Пачнуцца сур’ёзныя перамовы наконт выдзялення крэдыту МВФ Беларусі. І цякавае пытанне: ці пачнуцца рынкавыя рэформы?

Сапраўды, улады Беларусі паабяцалі апублікаваць у кастрычніку праграму структурных рэформаў на 2016—2020 гады. Таксама Валер Карбалевіч звяртае ўвагу на тое, што перад гэтымі выбарамі прэзідэнт не праводзіць традыцыйны Усебеларускі народны сход. Вынікі піцягодкі несуцяшальныя.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя