Валер Кавалеўскі: Сітуацыя пагаршаецца
Менск – Вашынгтон. Калі ж адбудзецца сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам ЗША?
Пра мажлівасць візіту шмат гаварылася, але асноўнай перашкодай застаецца каронавірус. Тлумачыць прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах, былы супрацоўнік амбасады Беларусі ў ЗША Валер Кавалеўскі:
– Святлана Ціханоўская магла б быць у Злучаных Штатах Амерыкі ўжо на наступным тыдні, калі б было такое жаданне. Але гэта не гарантавала б сустрэчы з Джо Байдэнам ці з іншым кіраўніцтвам Злучаных Штатаў таму, што зараз у іх ёсць такая палітыка, што абмяжоўваюцца міжнародныя сустрэчы.
То бок, амаль 2 месяцы з моманту інаўгурацыі Джо Байдэн не ладзіў міжнародных сустрэчаў. У сваю чаргу прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі таксама не спяшаецца прыбыць у Менск. Хаця Джулі Фішэр выдатна падрыхтаваная, заўважае Валер Кавалеўскі:
– Ёй вельмі важна дамагчыся таго, каб амерыканскія інтарэсы ў Беларусі прасоўваліся. Таксама мы памятаем, што важнымі прыярытэтамі Злучаных Штатаў для Беларусі з’яўляецца падтрымка суверэнітэту, незалежнасці. Таксама ўвогуле ў і іх знешнепалітычнай канцэпцыі прасоўвання дэмакратыі, правоў чалавека, гэта тое, што з’яўляецца прыярытэтам і супадае з нашымі інтарэсамі, з інтарэсамі беларускага народу.
З моманту, як папярэдняя амбасадарка ЗША Карэн Сцюарт пакінула Беларусь, мінула 13 год:
Беларускае Радыё Рацыя