Валер Кавалеўскі: У дыпламатычнай практыцы эвакуацыя амбасады звычайна папярэднічае пачатку вайны
Госць Рацыі – прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай Валер Кавалеўскі.
РР: Беларускія дыпламаты пакінулі Украіны. Вярталіся ў родную краіну яны з прыгодамі.
Валер Кавалеўскі: Адметна тое, што яны вярталіся праз Малдову з Украіны, а не праз беларускую мяжу, што, канешне, супярэчыць гэтаму наратыву, што з беларускага боку нібыта нічога не адбываецца. Насамрэч ідзе сапраўдная вайна, яна прыйшла ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Што агаляе гэтую прапаганду, якая зноў спрабуе хлусіць і хлусіць.
РР: Сапраўды, гэта важнае ўдакладненне, што яны не паехалі ў бок беларускай мяжы. І што гэта значыць, пабаяліся там ехаць?
Валер Кавалеўскі: Так. Я думаю, што супер небяспечна ехаць у тым кірунку. І гэтая небяспека можа быць смяротнай. Таму вырашылі ехаць праз тую саму «загніваючую» Еўропу.
РР: І нават паведамляецца, што некаторых супрацоўнікаў трымалі ўсё ноч, яны выехалі толькі а дзявятай раніцы. Гэта звычайная практыка ў ваенным стане эвакуяваць свае амбасады? Ці можа гэта сведчыць, што ўжо няма ў Беларусь з Украінай нейкіх дыпламатычных стасункаў?
Валер Кавалеўскі: Увогуле ў дыпламатычнай практыцы эвакуацыя амбасады звычайна папярэднічае пачатку вайны. Менавіта паміж тымі краіны, да якіх прыналежаць гэтыя амбасады. І можна было б разглядаць і гэтую сітуацыю такім чынам, ведаючы, колькі размоваў зараз вядуць на тэму, ці пачнуць беларускія войскі ўдзельнічаць у вайне, ці не. Аднак, я пакуль не бачу інфармацыі пра тое, каб украінская амбасада ў Менску эвакуявалася. То бок, я думаю, што гэтая версія пакуль не мае свайго пацверджання.
Цалкам размова:
Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя