Валер Кавалеўскі знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне



Валер Кавалеўскі паляцеў у ЗША. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі цяпер знаходзіцца з працоўным візітам у Вашынгтоне.

Падчас візіту запланаваныя сустрэчы ў Пентагоне, Дзяржаўным дэпартаменце і Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША, у камітэтах па замежных справах абедзвюх палат Кангрэса ЗША, у аналітычных цэнтрах і з беларускай дыяспарай, паведамляе прэс-служба Кабінета.

Ключавымі тэмамі стануць падтрымка ЗША і міжнароднай супольнасцю намаганняў беларусаў у справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, меры па рэагаванні на пашырэнне ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Акрамя таго, плануецца абмеркаваць павелічэнне дапамогі ЗША для беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку рэпрэсаваных і палітзняволеных.