Валер Цапкала падаў у суд на Еўракамісію



Экс-прэтэндэнт у прэзідэнты на выбарах 2020 года і экс-кіраўнік Парка высокіх тэхналогій Валер Цапкала падаў пазоў у Еўрапейскі суд у Люксембургу супраць камісіі ЕЗ.

Як тлумачыць палітык: «У супрацоўніцтве з некаторымі дзяржавамі-членамі камісія выкарыстала свой палітычны ўплыў, адміністрацыйныя механізмы і фінансавыя рэсурсы, каб падарваць адзінства дэмакратычнага руху ў Беларусі і дыскрэдытаваць сапраўдных змагароў за свабоду. Яе дзеянні спрыялі ўмацаванню ўлады Лукашэнкі, што прывяло да росту колькасці палітычных зняволеных, палегчыла наступную акупацыю Беларусі Расеяй і прывяло да размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі».

Цапкала зазначае, што пададзена каля 100 старонак доказаў для абгрунтавання ўсіх сцвярджэнняў у судзе. Незалежныя медыя, на яго думку, ператварыліся ў рупар адной палітычнай групоўкі.