Валерый Карбалевіч: Улады паспяшаліся аб’явіць пра сваю перамогу
Палітычная вясна ў Беларусі больш трывожная, чым пратэставая, кажа эксперт. Напярэдадні Дня Волі 25 сакавіка лідары беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і іншыя абвясцілі пра пачатак пратэставай вясны 2021. Напрыканцы мінулага тыдня прайшлі акцыі пратэсту, больш лакальныя. Масава сілавікі не дазволілі беларусам сабрацца, блакавалі людзей, затрыманых сотні, сёння іх судзяць у розных раёнах сталіцы. Больш таго, афіцыйныя ўлады заявілі чарговы раз, што пратэстаў у Беларусі няма. Але тут ёсць некалькі але…
Пра іх кажа палітычны аналітык Валерый Карбалевіч:
– Гарачай вясны не будзе ў тым сэнсе, што не будзе тых масавых акцый пратэсту, якія адбываліся летам і восенню мінулага года. Улады ўжо паспяшаліся аб’явіць пра сваю перамогу, аднак чамусьці гэтая перамога трохі дзіўная. Аб’явіўшы перамогу, улады працягваюць інфармацыйную вайну, палітычныя рэпрэсіі, прычым нарастаючымі маштабамі.
Толькі пасля апошняй акцыі, якой паводле афіцыйных уладаў не было, не менш за 245 чалавек затрымана ў Менску і рэгіёнах 27 сакавіка. Агульная колькасць затрыманых 25-28 сакавіка перавысіла 420 чалавек. З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года амаль за дзевяць месяцаў у краіне заведзена больш за 2300 крымінальных спраў па фактах пратэстаў. Па стане на 29 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 303 чалавекі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя