Валерый Карбалевіч: Усе дзяржінстытуты кінуты на змаганне з апанентамі



Вядомы беларускі палітолаг пракаментаваў сённяшнія кадравыя рашэнні.

— Галоўным лейтматывам наказаў Лукашэнкі падчас кадравых прызначэнняў стала патрабаванне змагацца з унутранай крамолай, з пратэстуючым грамадствам, з усімі тымі, хто пагражае яго ўладзе, — напісаў у сваім ТГ-канале Валерый Карбалевіч. — Усе іншыя пытанні адышлі на другі план. Нават прызначаючы гендырэктара «Гродна Азоту» Ігара Ляшэнку, Лукашэнка ў якасці галоўнай задачы паставіў не развіццё вытворчасці, а навядзенне дысцыпліны, ці, кажучы па-іншаму, разабрацца з страйкоўцамі.

То бок усе дзяржаўныя інстытуты цяпер працуюць толькі на барацьбу з апанентамі Лукашэнкі. Пра ўсё іншае можна забыць.