Валерый Кавалеўскі: Беларусаў цэняць і чакаюць у сям’і народаў
Перамовы Святланы Ціханоўскай з дзяржсакратаром ЗША Этнані Блінкенам працягваліся каля гадзіны. Сустрэча прайшла ў панядзелак, 19 ліпеня. “Блінкен сказаў, што ён у пастаянным кантакце з Белым домам і прэзідэнтам Байдэнам, і яны абмяркоўваюць беларускае пытанне”, — адзначыла прэс-служба Ціханоўскай. А наколькі магчымая сустрэча Ціханоўскай з прэзідэнтам Байдэнам, разважае прадстаўнік дэмакратычнай лідаркі – Валерый Кавалеўскі:
– Такое чаканне яно сфармавалася вельмі даўно і я адзначу, што беларусы ўжо прызвычаіліся, што Святлана Ціханоўская сустракаецца на самым высокім узроўні, з лідарамі перадавых краінаў. Гэтыя сустрэчы азначаюць, што нас, беларусаў, успрымаюць усур’ёз, нас, беларусаў, цэняць і чакаюць у сям’і народаў. Што да сустрэчы з Байдэнам, то такая магчымасць прысутнічае.
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з візітам у ЗША. Сустрэчы таксама пройдуць у Белым Доме, таму не выключаецца, што там да яе нібыта “выпадкова” завітае прэзідэнт Джо Байдэн.