Валерый Кавалеўскі: Вырашэнне палітычнага крызіса аўтаматычна вырашыць крызіс на мяжы
Міграцыйны крызіс і барацьбу з каранавірусам абмеркавалі ў Берліне прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў ФРГ з чатырохдзённым візітам.
Як паведаміў прадстаўнік Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі, нямецкі прэзідэнт пагадзіўся з тым, што нельга разглядаць крызіс на мяжы асобна ад унутрыбеларускага.
– Мігранцкі крызіс, як бы яго можна назваць, ён наўпрост звязаны з тым што адбываецца ў Беларусі. І мы казалі пра гэтыя падзеі, што немагчыма вырашыць міграцыйны крызіс на мяжы без таго, каб не вырашыць у самой Беларусі і наадварот, праз вырашэнне палітычнага крызіса ў Беларусі, аўтаматычна вырашаецца крызіс на мяжы.
Акрамя таго, Штайнмаер пагадзіўся падтрымаць дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі 27 лістапада. Ціханоўская пакінула запіс у гасцявой кнізе прэзідэнта і падзякавала за «падтрымку і салідарнасць у такія гістарычныя часы для нашай краіны».
Беларускае Радыё Рацыя