Валерый Цапкала заявіў пра 119 тысяч сабраных подпісаў



Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Валерый Цапкала заявіў у сацыяльных сетках, што яго ініцыятыўная група сабрала 119 тысяч подпісаў.

Нагадаем, што ўчора, 7 чэрвеня, група Віктара Бабарыкі паведаміла пра 167 тысяч подпісаў, а ў пятніцу кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі Міхаіл Орда заявіў, што сабраны адзін мільён подпісаў.

Збор подпісаў сканчаецца 19 чэрвеня, але некаторыя групы бяруць некалькі дзён на іх праверку.

Беларускае Радыё Рацыя