Валерый Цапкала з’ехаў з Беларусі і забраў дзяцей
Па словах Веранікі Цапкала, яму пагражалі арыштам, а таксама запусцілі працэс па пазбаўленні яе бацькоўскіх правоў, паведамляе тэлеграм канал „Мая Краіна Беларусь”:
– Мы атрымалі інфармацыю з вартых даверу крыніц, што майго мужа плануюць затрымаць па надуманых абставінах. Мы не ведалі, што гэта за абставіны, але два дні таму назад пракуратура прыйшла ў школу, дзе вучацца мае дзеці, і прасілі настаўнікаў напісаць заявы. Як я разумею, яны запусцілі працэс па пазбаўленні мяне бацькоўскіх правоў. Менавіта таму мы прынялі рашэнне, што мы вывозім Валерыя і дзяцей з тэрыторыі Беларусі, таму што мы бачым рэальную пагрозу і небяспека, – сказала Вераніка Цапкала.
⚡️ Валерий Цепкало уехал из Беларуси и увез детей
По словам Вероники Цепкало, ему угрожали арестом.
