Валянцін Лазарэнкаў: Паспрабуем выкарыстаць выбарчую кампанію напоўніцу
Сацыял-дэмакраты Берасцейшчыны актыўна рыхтуюцца да палітычнай кампаніі ў час чарговых выбараў у Палату прадстаўнікоў. Палітычныя актывісты не вераць выбарам, але выкарыстоўваюць іх як палітычную кампанію напоўніцу, – кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), сябра грамадскай арганізацыі “За свой горад” Валянцін Лазарэнкаў:
– У Беларусі няма выбараў. А палітычная кампанія – гэта для нас добра. У нас ёсць дзве стратэгічныя мэты: першая, паразмаўляць з насельніцтвам, каб яны ведалі, што ёсць такая партыя і павялічыць колькасць прыхільнікаў партыі; па-другое, вырашыць праблемы людзей на мясцовым узроўні, якія там існуюць, бо ні практыкі яны не маюць і ніхто ім не можа дапамагчы.
Паводле Лазарэнкава, у іх на мэце дапамагчы людзям зразумець карысць ад таварыстваў па самакіраванню і прыняць удзел у іх арганізацыі. Праца праз такія аргнізацыі прывядзе грамадзян да разумення, што незаконным патрабаванням улады патрэбна супраціўляцца дзеля годнага свайго жыцця.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя