Валянцін Стэфановіч пракаментаваў заяву Лідзіі Ярмошынай



Праваабаронца Валянцін Стэфановіч пракаментаваў заяву старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай наконт зменаў у працэдуры ўтварэння камісіяў.

stefanovich-1

Цяпер склад камісіі будзе фармавацца шляхам рэйтынгавага галасаваньня па вылучаных прадстаўніках. Пры гэтым павінны абмяркоўвацца дзелавыя і палітычныя якасці прэтэндэнтаў. Што канкрэтна будуць абмяркоўваць – наделей невядома, – заўважае правабаронца Валянцін Стэфановіч.

– У тым і пытанне, што яны будуць абмяркоўваць. Паводле пастановы, яны будуць абмяркоўваць асабістыя і палітычныя якасці. Для мяне засталося загадкай, што азначае „палітычныя якасці”. Яны маюць на ўвазе палітычныя погляды? Мы накіравалі электронны зварот у ЦВК і запыталіся, якімі палітычнымі якасцямі мусіць валодаць прэтэндэнт. Можа яны нам адкажуць. Гэта усё суб’ектыўна.

Прэзентуючы змены Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што “трэба правесці стварэнне камісіі так, каб, напрыклад, прадстаўнікі апазіцыйнай партыі разумелі, чаму яны не прайшлі ў склад”. Стэфановіч іранізуе: “Прагрэс у гэтым накірунку відавочны: калі раней прадстаўнікі апазіцыі не разумелі, чаму іх не ўключалі ў склад камісій, то зараз, прынамсі, яны будуць гэта разумець!»

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя