Валянціна Чубарава: У Расеі становіцца ўсё горш
Міжнародны алімпійскі камітэт адхіліў Расейскую Федэрацыю ад удзелу ў Зімовых алімпійскіх гульнях 2018 года. Спартоўцы, якія не былі заўважаны ў прымяненні допінгу, маюць права ўдзельнічаць у гульнях пад нейтральным сцягам.
Каласальную рэпутацыйную паразу расейскага спорту каментуе актывістка асацыяцыі „За Вольную Расею” Валянціна Чубарава:
– У нас усё, што робіцца, павінна рабіцца ў дзяржаўным маштабе. Паўсюдна бываюць нейкія выпадкі допінгу, але каб гэта было вось так на дзяржаўным узроўні. Даказана, настолькі безсаромна ўсё робіцца. Канешне гэта справядліва, але баюся, што ні на што не паўплывае.
Актывістка таксама пракаментавала намер Уладзіміра Пуціна ў чарговы раз балатавацца на пасаду прэзідэнта Расейскай Федэрацыі:
– Я думаю, што ў Расеі няма ніводнага чалавека, для якога гэта было б дзівам. Становіцца ўсё горш, ідзе ўхіл у кансерватызм, чарнасоценства. Гэта відавочна, бо патрэбны нейкі выхад, трэба шукаць вінаватых, бо ўсё цяжэй патлумачыць чаму дагэтуль не паднялі з каленяў.
Мяркуецца, што выбары ў Расеі адбудуцца ў сакавіку наступнага года. Улдзімір Пуцін узначальваў РФ з 2000 года, а ў перыяд з 2008 па 2012 гг., займаў пасаду прэм’ер-мінстра.
Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава