“Валынскі крызіс” ва ўкраінска-польскіх стасунках: якім можа быць выйсце?
За апошнія тры гады ўкраінска-польскія ўзаемаадносіны прыкметна пагоршыліся. Адной з галоўных прычынаў застаецца ўкраінска-польскі канфлікт 1943 года, вядомы як “Валынская трагедыя”.
Якім можа быць выйсце з сітуацыі?
Сваім бачаннем праблемы падзяліўся Пятро Антоненка, адзін з найаўтарытэтшейных украінскіх журналістаў:
– Валынь – безумоўна, трагічная старонка ў нашых узаемаадносінах. Гэтае пытанне зноў абвастрылася, бо сёлета спаўняецца 75 гадоў гэтай падзеі. Але ўжо не адзін раз казалі: давайце пакінем гісторыю гісторыкам, і менш будзем яе палітызаваць. Няўжо нам цяпер прыпыняць усе ўкраінска-польскія кантакты? Наадварот, іх трэба развіваць!
У Польшчы працуе больш за мільён украінцаў – працоўных мігрантаў. Нягледзячы на абвастрэнне польска-украінскіх узаемаадносінаў, стаўленне да іх у шэраговых палякаў пераважна добразычлівае.
Беларускае Радыё Рацыя