Варшаўскі адвакат падае ў пракуратуру апавяшчэнне аб падазрэнні Лукашэнкі ў злачынстве



Варшаўскі адвакат  – Томаш Віліньскі перадасць у пракуратуру апавяшчэнне аб падазрэнні ў злачынстве Аляксандра Лукашэнкі і вядучых чыноўнікаў ягонага рэжыму, – паведамляе польскае Інтэрнэт-выданне Interia.  

Найбольш сур’ёзныя абвінавачанні – гэта злачынствы генацыду і злачынствы супраць чалавечнасці. Паведамленне павінна быць накіравана яшчэ сёння ў Краёвую пракуратуру ў Варшаве. Адвакат Віліньскі ўпаўнаважаны на падачу паведамлення групай больш за 10 беларусаў, паўнамоцным прадстаўніком якіх ён з’яўляецца.

Томаш Віліньскі распавёў, у чым менавіта абвінавачваюць Лукашэнку і яго паплечнікаў:

– З аднаго боку, абвінавачанні тычацца злачынства генацыду, учыненага супраць нацыянальна-палітычнай групы беларусаў, якія ідэнтыфікуюць сябе, у тым ліку, з бел-чырвона-белым сцягам і лозунгам «Żywie Biełaruś!». З іншага боку, мы маем справу з іншымі групамі, у т.л. іракцамі. Трэцяе злачынства, у якім абвінавачваецца Лукашэнка – гэта злачынства супраць чалавечнасці (група асоб, у тым ліку 6-10 чалавек), між іншым,  палякаў, у тым ліку – Анджэя Пачобута і  Анжэлікі Борыс, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Яшчэ адно злачынства датычыцца ўгону самалёта або паветранага пірацтва, а дакладней дзяржаўнага тэрарызму — гаворка ідзе пра ўгон самалёта Ryanair пад польскім сцягам. Яшчэ адно абвінавачанне тычыцца пераследу насельніцтва, тут гаворка ідзе пра дыскрымінацыю і пераслед. Апошняе з абвінавачанняў датычыць  пагрозы супрацоўнікаў КДБ і самога Лукашэнкі на адрас апазіцыйных актывістаў, – растлумачыў адвакат  Віліньскі.

Фота: facebook.com/pg/KancelariaWilinski