Варшава патрабуе ад Менска спыніць рэпрэсіі супраць польскай дыяспары
Сейм Польшчы асуджае „жорсткую кампанію рэпрэсій, развязаную ўладамі Беларусі супраць грамадзян польскай нацыянальнасці, якія жадаюць весці культурную і адукацыйную дзейнасць і працягваць нацыянальныя традыцыі”. Пра гэта гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі, паведамляецца на сайце сейма.
Дэпутаты таксама выступілі з асуджэннем „незаконнага ўмяшання, якое супярэчыць дэмакратычным стандартам, у дзейнасць арганізацый польскай меншасці, асабліва Саюза палякаў Беларусі і Форуму польскіх мясцовых ініцыятыў у Берасці і Берасцейскай вобласці”.
Сейм Польшчы выказаў салідарнасць з затрыманымі Анжалікай Борыс, Анджэем Пачобутам, Ірэнай Бярнацкай, Марыяй Цішкоўскай, Ганнай Панішавай і іншымі асобамі, якія зведалі пераслед: настаўнікамі, журналістамі і грамадскімі актывістамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com/KancelariaSejmu
