Варшава салідарная з палітзняволенымі беларусамі



29 траўня на плошчы Замкавай сабраліся сотні людзей, каб нагадаць свету пра тых, каго лукашэнкаўскі рэжым кінуў за краты за нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў.

На акцыі прысутнічалі бацькі палітзняволенага блогера і журналіста Рамана Пратасевіча, кіраўнік Каардынацыйнай Рады Павел Латушка, сябра Прэзідыўма Рады Вольга Кавалькова, беларусы, якія абвясцілі галадоўку. На плошчы было шмат бел-чырвона-белых сцягоў, партрэтаў, плакатаў з рознымі надпісамі ў падтрымку беларусаў, якіх тэрарызуе лукашэнкаўскі рэжым.

Першымі выступілі бацькі Рамана Пратасевіча, якія прасілі міравую супольнасць дапамагчы вызваліць не толькі іх сына, але і ўсіх палітвязняў:

– Я патрабую адумацца грамадзяніна Лукашэнку, я прашу адумацца сілавікоў, якія здзяйсняюць такія зверствы. Няўжо ў вас не засталося нічога чалавечага. Адумайцеся, прашу ўсе краіны Еўрапейскага Звяза. Я прашу Амерыку, прашу ўсю грамадскую супольнасць, аказаць нам дапамогу ў вызваленні Рамана, у вызваленні Сафіі і ўсіх палітвязняў. Я прашу падзейнічаць на гэтага грамадзяніна, які захапіў уладу.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Пасля кожнага выступоўцы гучалі дружныя воклікі „Жыве Беларусь!”. Моладзь станчыла прыгожы, кранальны танец, выступіў хор беларусаў у Варшаве. 

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава