Вашчыкоўскі: Беларусы не гавораць па-польску? Дык навучацца!



Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі паведаміў на радыё RMF FM, што Польшча абразае датацыю тэлеканалу „Белсат”, бо „няма грошай на гэтую ініцыятыву”.

0006a7gbh31u7efy-c122-f4

Паводле Вашчыкоўскага, перад Польшчай цяпер паўсталі іншыя задачы, у тым ліку праблема „сірыйскіх уцекачоў”.

На рэпліку вядучага, што „вы цяпер хочаце звяртацца да Беларусі голасам TV Polonia, гэта значыць па-польску, а не ўсе ж беларусы гавораць па-польску, як ні дзіўна”, Вашчыкоўскі адказаў: „Дык навучацца”.

Калі вядучы нагадаў кіраўніку замежнай палітыкі Польшчы нядаўнія пахвалы маршалка Сенату Польшчы Станіслава Карчэўскага на адрас Аляксандра Лукашэнкі як „цёплага чалавека” і „парадку” ў Беларусі, Вашчыкоўскі сказаў:

„Я таксама быў уражаны, я там быў некалькі месяцаў таму. Я быў у Менску, быў у Гародні, быў у Ваўкавыску, адкуль паходзіць мая святой памяці мама. Я быў сапраўды ўражаны парадкам у Беларусі”.

svaboda.org