Вашынгтон вітае ўвядзенне эканамічных санкцый
Вашынгтон вітае рашэнне Еўразвязу ўвесці эканамічныя санкцыі супраць Беларусі, – напісаў у Twitter дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
„Разам з нашымі партнёрамі мы патрабуем прыцягнення да адказнасці за парушэнні правоў чалавека і інцыдэнт з Ryanair 23 траўня”, — заявіў ён.
Еўразвяз напярэдадні ўхваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі. Яны пачынаюць дзейнічаць з сённяшняга дня. Пад абмежаванні трапілі нафтаперапрацоўка, экспарт калійных угнаенняў, банкаўская сфера, тытунёвы бізнес і тэхналогіі відэаназірання.
Падставай для прыняцця гэтай пастановы сталі сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і прымусовая пасадка самалёта Ryanair у Менску 23 траўня 2021 года, гаварылася ў абгрунтаванні.
Беларускае Радыё Рацыя